Ньютан (адзінка вымярэння)
Выгляд
| N[1][2][…], Н, Н, N, N, N і N | |
| Агульная інфармацыя | |
|---|---|
| Велічыня | сіла[3][4] |
Нью́тан (абазначаюць як Н, N) — адзінка вымярэння сілы, вытворная адзінка сістэмы адзінак вымярэння СІ, названая ў гонар Ісака Ньютана за яго ўнёсак у класічную механіку.
Азначэнне
[правіць | правіць зыходнік]Ньютан — адзінка сілы ў сістэме СІ, роўная сіле, неабходнай для таго, каб надаць фізічнаму целу масай 1 кілаграм паскарэнне 1 м/с²:
Кратныя і дзельныя адзінкі
[правіць | правіць зыходнік]Найменні кратных і дзельных адзінак утвараюць, дадаючы стандартныя прыстаўкі СІ да слова «ньютан»:
| Кратныя | Дробныя | ||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|
| парадак | назва | абазначэнне | парадак | назва | абазначэнне | ||
| 101 Н | дэканьютан | даН | daN | 10−1 Н | дэцыньютан | дН | dN |
| 10² Н | гектаньютан | гН | hN | 10−2 Н | сантыньютан | сН | cN |
| 10³ Н | кіланьютан | кН | kN | 10−3 Н | міліньютан | мН | mN |
| 106 Н | меганьютан | МН | MN | 10−6 Н | мікраньютан | мкН | µN |
| 109 Н | гіганьютан | ГН | GN | 10−9 Н | нананьютан | нН | nN |
| 1012 Н | тэраньютан | ТН | TN | 10−12 Н | піканьютан | пН | pN |
| 1015 Н | петаньютан | ПН | PN | 10−15 Н | фемтаньютан | фН | fN |
| 1018 Н | экзаньютан | ЭН | EN | 10−18 Н | атаньютан | аН | aN |
| 1021 Н | зетаньютан | ЗН | ZN | 10−21 Н | зептаньютан | зН | zN |
| 1024 Н | ётаньютан | ІН | YN | 10−24 Н | ёктаньютан | іН | yN |
Прыклады
[правіць | правіць зыходнік]- 1 Н ёсць сіла зямнога прыцягнення, што ўздзейнічае на аб’ект масай каля 102 г ((1/9,8) кг) (напрыклад, маленькі яблык)[крыніца?].
- На паверхні Зямлі, цела масай 1 кг уздзейнічае на апору з сілай 9,81 Н. Прыбліжэнне, што 1 кг адпавядае прыкладна 10 Н часам выкарыстоўваюць у паўсядзённым жыцці і інжынерных разліках, што не патрабуюць высокай дакладнасці.
- Зямное прыцягненне для чалавека масай 70 кг прыкладна роўнае 687 Н.
Зноскі
- ↑ Logopedia
- ↑ 6.5.3 // Quantities and units—Part 1: General — 1 — ISO, 2009. — P. 18. — 41 p.
- ↑ 7.6.4 // Quantities and units—Part 1: General — 1 — ISO, 2009. — P. 19. — 41 p.
- ↑ SI A concise summary of the International System of Units, SI — 2019.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Болсун А. Н. Краткий словарь физических терминов / Сост. А. И. Болсун. — Мн.: Вышэйшая школа, 1979. — С. 232—233. — 416 с. — 30 000 экз. (руск.)