Ньюфаўндленд, парода сабак

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
легенда

Ньюфаўндленд, вадалаз — парода службовых сабак. Апісаны ў канцы 15 стагоддзя на аднайменным востраве і ўзбярэжжы паўвострава Лабрадор (Канада). Сфарміраваны ў Заходняй Еўропе (завезены ў 18 стагоддзі); на Беларусі гадуюць з 1949 года.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Вышыня ў карку 62—75 см, маса 50—68 кг (самцы буйнейшыя). Касцяк і мускулатура магутныя. Тулава шырокае. Галава вялікая, круглая, з кароткай мясай і віслымі вушамі. Хвост прамы або шаблепадобна выгнуты. Шэрсць доўгая (акрамя мысы і вушэй), прамая ці злёгку хвалістая, з вельмі густым падшэрсткам, не намакае ў вадзе. Масць чорная, цёмна-бурая ці карычневая, часам з белымі плямамі; у разнавіднасці ньюфаўндленда ландсір (крыху вышэйшая) — белая з чорнымі ці бурымі галавой, «сядлом» на спіне, крыжам і верхняй часткай хваста.

Добра плаваюць і ныраюць. Ураўнаважаныя, пільныя, адважныя; лёгка дрэсіруюцца. Ньюфаўндлену ўласцівы моцныя цяга да вады і выратавальны інстынкт. Выкарыстоўваюць для ратавання на вадзе, вартаўнічай службе, выцягвання рыбалоўных сетак.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мінск: БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11).

Шаблон:Сабакі Канады