Перайсці да зместу

Нью-Ёркская публічная бібліятэка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нью-Ёркская публічная бібліятэка
англ.: The New York Public Library, Astor, Lenox and Tilden Foundations
Цэнтральны корпус, пабудаваны паміж 1897 і 1911 гадамі
Цэнтральны корпус, пабудаваны паміж 1897 і 1911 гадамі
Краіна
Адрас Нью-Ёрк
Заснавана 1895
Філіялы 87
Код ISIL US-NN
Фонд
Склад фонду кнігі, відэазапісы, карты і інш.
Аб'ём фонду 53,1 млн адзінак[3] (14 млн кніг[4])
Доступ і карыстанне
Абслугоўванне
  • 18 000 000 чал. (2009)[5]
Колькасць чытачоў 18 млн у год[3]
Іншая інфармацыя
Бюджэт $50 171 798
Дырэктар

Эн Торнтан[6]
 — прэзідэнт, генеральны дырэктар, Пол Леклерк —

абраны прэзідэнт, Энтані Маркс[7]
Супрацоўнікі 3 147[3]
Вэб-сайт сайт бібліятэкі
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нью-Ёркская публічная бібліятэка (англ. The New York Public Library, NYPL) — адна з найбуйнейшых бібліятэк свету. Акрамя таго, адна з найбуйнейшых навуковых бібліятэчных сістэм у свеце. З’яўляецца прыватнай некамерцыйнай арганізацыяй з публічнай місіяй і карыстаецца як прыватным, так і дзяржаўным фінансаваннем. Гісторык Дэвід Мак-Калау назваў Нью-Ёркскую публічную бібліятэку адной з найважнейшых бібліятэк Злучаных Штатаў Амерыкі (акрамя яе ў гэту пяцёрку ўваходзяць Бібліятэка Кангрэса, Бостанская грамадская бібліятэка і ўніверсітэцкія бібліятэкі Гарварда і Ельскага ўніверсітэта)[8].

Філіялы Нью-Ёркскай публічнай бібліятэкі знаходзяцца ў Манхэтэне, Бронксе і Статэн-Айлендзе. Як сцвярджае Амерыканская бібліятэчная асацыяцыя, сярод гэтых філіялаў — дваццаць шостая па велічыні бібліятэка Злучаных Штатаў[9]. Іншыя два раёны Нью-Ёрка, Бруклін і Квінс, абслугоўваюць Бруклінская публічная бібліятэка і Бібліятэка Куінса адпаведна. Абедзве гэтыя бібліятэкі заснаваны яшчэ да аб’яднання Нью-Ёрка.

У наш час Нью-Ёркская публічная бібліятэка ўключае 87 падраздзяленняў: чатыры навуковыя бібліятэкі без выдачы кніг на дом, чатыры галоўныя бібліятэкі з абанементнай выдачай, бібліятэку для людзей з абмежаванымі магчымасцямі і 77 раённых філіялаў. Карыстанне ўсімі бібліятэкамі сістэмы NYPL бясплатнае для ўсіх жадаючых. У 2008 годзе фонды сістэмы ўтрымлівалі 44 160 825 пазіцый (кніг, відэазапісаў, карт і г.д.), з якіх кніг 15 985 192. У філіялах захоўвалася 7 565 579 пазіцый, з якіх 4 416 812 — кнігі[10]. У 2009 годзе 44 356 334 пазіцый у асноўнай калекцыі і 8 708 869 у філіялах[3]. Агулам фонды сістэмы ўтрымліваюць звых 50 млн пазіцый, з якіх больш за 20 млн складаюць кнігі. Такім чынам, па памерах фондаў Нью-Ёркская публічная бібліятэка саступае толькі Бібліятэцы Кангрэса і Брытанскай бібліятэцы.

Зноскі

  1. ↑ archINFORM — 1994. Праверана 30 ліпеня 2018.
  2. ↑ Global LEI Index Праверана 17 верасня 2024.
  3. 1 2 3 4 The New York Public Library’s 2009 Annual Report (англ.) (18 кастрычніка 2009). Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2012. Праверана 15 ліпеня 2010.
  4. ↑ Find Books, DVDs & More | The New York Public Library (англ.) (18 кастрычніка 2009). Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2012. Праверана 14 ліпеня 2010.
  5. ↑ https://web.archive.org/web/20140326104143/http://www.nypl.org/sites/default/files/2009_Annual_Report.pdf Праверана 15 ліпеня 2010.
  6. ↑ Contact List - The New York Public Library. Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2012. Праверана 23 May 2010.
  7. ↑ New York Public Library Names Dr. Anthony Marx Next President. Архівавана з першакрыніцы 23 сакавіка 2012. Праверана 26 лютага 2015.
  8. ↑ Simon & Schuster:David McCullough. Архівавана з першакрыніцы 29 верасня 2006. Праверана 12 кастрычніка 2007.
  9. ↑ American Library Association: The Nation's Largest Libraries(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2009. Праверана 17 сакавіка 2009.
  10. ↑ New York Public 2008 Annual Report (PDF)