Нью-Ёркскі ўніверсітэт
| Нью-Ёркскі ўніверсітэт | |
|---|---|
| | |
| Па-англійску | New York University |
| Дэвіз |
лац.: Perstare et praestare англ.: To persevere and to excel бел.: Выстаяць і атрымаць поспех |
| Заснаваны ў | 1831 |
| Тып | прыватны |
| Мэтавы фонд | $ 2,43 млрд.[1] (2010) |
| Прэзідэнт | Джон Секстан |
| Месца размяшчэння |
40°43′48″ пн. ш. 73°59′42″ з. д.HGЯO |
| Кампус | гарадскі |
| Бакалаўраў | 19 401[2] |
| Магістраў і дактароў | 18 990[2] |
| Выкладчыкаў | 6 755 |
| Колер | Фіялетавы[2] |
| Талісман | Рудая рысь |
| Афіцыйны сайт | www.nyu.edu |
Нью-Ёркскі ўніверсітэт (англ.: New York University, NYU) — універсітэт у горадзе Нью-Ёрк.
Універсітэт з’яўляецца самым буйным навукова-даследчым некамерцыйным прыватным універсітэтам Злучаных Штатаў. У ім навучаюцца 39 408 студэнтаў (па дадзеных на восень 2004 года).
Нью-Ёркскі ўніверсітэт — член Асацыяцыі амерыканскіх універсітэтаў, якая аб’ядноўвае з 1900 года вядучыя навукова-даследчыя універсітэты Паўночнай Амерыкі.
Нью-Ёркскі ўніверсітэт складаецца з 16 школ, інстытутаў і каледжаў.
Галоўны корпус універсітэта размяшчаецца ў Грынвіч-Вілідж ў Манхэтане, Нью-Ёрк.
Сярод выпускнікоў і выкладчыкаў універсітэта 31 нобелеўскі лаўрэат, 3 лаўрэата прэміі Абеля, 16 лаўрэатаў Пулітцэраўскай прэміі, 19 лаўрэатаў прэміі «Оскар», «Эмі», «Грэмі» і «Тоні», а таксама стыпендыятаў фондаў Макартура і Гугенхайма і членаў Нацыянальнай акадэміі навук ЗША.
Нью-Ёркскі ўніверсітэт мае адно з самых вялікіх колькасцяў выпускнікоў у свеце. На канец 2004 года яно складала 350 000 чалавек, з іх 17 000 замежных студэнтаў.
Талісман інстытута — рудая рысь. Колеры універсітэта — фіялетавы і белы.
Прафесары
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Kelsey Desiderio. University's endowment improves after 2009 loss (англ.)(недаступная спасылка). Washington Square News (14 кастрычніка 2010). Архівавана з першакрыніцы 8 лістапада 2010. Праверана 7 верасня 2011.
- 1 2 3 Fast Facts (англ.). New York University. Архівавана з першакрыніцы 9 красавіка 2012. Праверана 7 верасня 2011.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нью-Ёркскі ўніверсітэт- Афіцыйны сайт Нью-Ёркскага ўніверсітэта