Нью-Ёрк (Данецкая вобласць)
| Пасёлак гарадскога тыпу | |||
| Нью-Ёрк | |||
|---|---|---|---|
| укр.: Нью-Йорк | |||
|
|||
| 48°18′56″ пн. ш. 37°53′02″ у. д.HGЯO | |||
| Краіна |
|
||
| Вобласць | Данецкая вобласць | ||
| Раён | Бахмуцкі раён | ||
| Гісторыя і геаграфія | |||
| Вышыня цэнтра | 106 м | ||
| Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 | ||
| Насельніцтва | |||
| Насельніцтва |
|
||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Паштовы індэкс | 85294–85297 | ||
| Аўтамабільны код | AH і КН / 05 | ||
| Паказаць/схаваць карты | |||
Нью-Ёрк (укр.: Нью-Йорк; з 1951 да 2021 года Ноўгарадскэ) — пасёлак гарадскога тыпу ў Данецкай вобласці (Бахмуцкі раён), падпарадкаваны Тарэцку. Знаходзіцца на рацэ Крывы Тарэц, за 10 км ад Тарэцка і за 38 км ад Данецка.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паселішча Нью-Ёрк заснавана менанітамі, запрошанымі ў Расію Кацярынай II. У савецкі час (раней за 1931 год) яны былі дэпартаваныя ў Амурскую вобласць, дзе арганізавалі аднайменнае паселішча.
Пасёлак называўся Нью-Ёрк да кастрычніка 1951 года[2][3]; пад гэтай назвай згадваецца ў драме Віктара Някрасава «У родным горадзе». Пасёлак не пераназывалі, пакуль адносіны з былым саюзнікам ЗША не сапсаваліся ў выніку Халоднай вайны.
У пасёлку размешчаны Дзяржынскі фенольны завод; раней быў таксама Ноўгарадскі машынабудаўнічы завод імя Г. І. Пятроўскага (спыніў існаванне, цэхі і іншыя будынкі распрададзеныя; у адных арганізаваны розныя вытворчасці, іншыя закансерваваны; тры цэхі разабраны на будматэрыялы).
3 лютага 2021 года ў Камітэт Вярхоўнай рады Украіны па пытаннях дзяржаўнай улады, мясцовага самакіравання, рэгіянальнага развіцця і горадабудаўніцтва была вылучана рэкамендацыя аб перайменаванні пгт Ноўгарадскэ ў пгт Нью-Ёрк[4]. У абмеркаванні гэтага перайменавання ў Камітэце ВР быў прыведзены аргумент аб «прарасійскасці» назвы Ноўгарадскэ.
1 ліпеня 2021 года Вярхоўная Рада пераназвала Ноўгарадскэ ў Нью-Ёрк, вярнуўшы яму гістарычную назву.[5]
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Колькасць насельніцтва
| Год | Колькасць жыхароў |
|---|---|
| 1859 | 3368[a] |
| 1885 | 4037[b] |
| 1897 | 4586 |
| 1908 | 7250[c] |
| 1939 | 13051[d] |
| 1959 | 12913[e] |
| 1970 | 13223 |
| 1979 | 13064 |
| 1987 | 13400 |
| 1989 | 13195 |
| 1992 | 13200 |
| 1998 | 12100 |
| 2001 | 11927 |
| 2009 | 11040 |
| 2010 | 11019 |
| 2011 | 10948 |
| 2012 | 10892 |
| 2013 | 10850 |
| 2014 | 10788 |
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]На тэрыторыі пасёлка размешчана чыгуначная станцыя Фенольная, на лініі «Касцянтыніўка — Ясынувата».
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- Помнік Багдану Хмяльніцкаму
- Парк фенольнага завода
Аб’екты сацыяльнай сферы
[правіць | правіць зыходнік]- Клуб фенольнага завода
- Спартыўны комплекс «Авангард»
- Спартыўны комплекс ААТ «Ноўгарадскі машынабудаўнічы завод»
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Розподіл наявного населення за типом місцевості — Дзяржаўная служба статыстыкі Украіны. Праверана 21 красавіка 2022.
- ↑ Заметка о переименовании.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 16 лютага 2021. Праверана 5 лютага 2021.
- ↑ Рада переименовала пгт Новгородское Донецкой области в Нью-Йорк (руск.). Праверана 1 ліпеня 2021.
- ↑ Україні повернуть Нью-Йорк. Це підтримав комітет Ради (укр.). Праверана 3 лютага 2021.
- ↑ Поселок Новгородское Рада переименовала в Нью-Йорк (руск.) (1 ліпеня 2021).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Ноўгарадскэ на сайце Вярхоўнай рады (укр.).
- Нямецкі Нью-Ёрк у Данбасе(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2021. Праверана 1 ліпеня 2021.
- Нью-Ёрк у Данецкай вобласці (руск.).