Нэлі Андрэеўна Абухава
Нэлі Андрэеўна Абухава | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 лістапада 1947 (77 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у |
Нэлі Андрэеўна Абухава (нар. 18 лістапада 1947, Грозны, РСФСР) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1966—1967 гадах — памочнік галоўнага мастака грозненскага завода «Чырвоны Молат» . У 1973 годзе скончыла Маскоўскі архітэктурны інстытут. У 1973—1974 гадах — архітэктар, старэйшы архітэктар ДПІ «Фрунзэгарпраект»; у 1974—2003 гадах — архітэктар, старэйшы архітэктар, вядучы архітэктар, загадчыца групай архітэктараў, галоўны архітэктар праекта ДПІ «Мінскпраект»; у 2004—2006 гадах — галоўны архітэктар праекта ЗАТ «СпецСантэхБуд»; у 2008—2009 гадах — галоўны архітэктар праекта ПВУП «ТДТІпраект»; у 2010—2012 гадах — галоўны архітэктар праекта ТАА «Нармада».
Мае кваліфікацыйны атэстат Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва Беларусі на ажыццяўленне функцый галоўнага архітэктара праекта (2010).
Член прафсаюза працаўнікоў будаўніцтва і прамбудматэрыялаў з 1967 года; член Беларускага саюза архітэктараў з 1983 года, у 1992—2002 гадах — сакратар першаснай арганізацыі БСА пры інстытуце «Мінскпраект», з 2011 года — навуковы сакратар бюро савета ветэранаў БСА.
Пражывае ў Мінску.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя працы: аўтар ПДП Заходняга раёна г. Фрунзэ (1973—1974, у сааўтарстве); сааўтар праекта забудовы мікрараёна М. Горкага, Варвашэні, Крапоткіна, В. Харужай (1974—1976, у сааўтарстве); сааўтар праекта забудовы мікрараёна М. Горкага, Някрасава, Куйбышава, Сурганава (1976—1978, у сааўтарстве); аўтар праектаў забудовы мікрараёна Уручча-1, 2, 3 (1980—1987, у сааўтарстве); аўтар праектаў забудовы мікрараёнаў Лошыца-1, 2, Сухарава-6 (1988—1993, у суаўтарстве з М. Ключановічам); аўтар праекта карэктоўкі ПДП жылога раёна Лошыца з эскізам забудовы кварталаў (2000—2003), аўтар эскіза забудовы жылога раёна Сцяпянка ў граніцах вуліц Карвата, Геалагічная, Высокая (2005—2007).
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Обухова Нелли Андреевна // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)