Нэлі Багуслаўская
Нэлі Багуслаўская | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 чэрвеня 1935 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 студзеня 2018 (82 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Муж | Ізмаіл Львовіч Капланаў |
Месца працы | |
Прафесія | спявачка |
Кірунак | поп-музыка і эстрада |
Узнагароды |
Нэлі Багуслаўская (сапр. Нінэль Захараўна Багуслаўская; 21 чэрвеня 1935, Крывы Рог — 28 студзеня 2018) — беларуская эстрадная спявачка (сапрана). Заслужаная артыстка БССР (1975).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася 21 чэрвеня 1935 года ў Крывым Рогу.
У 1958 годзе скончыла музычнае вучылішча ў Душанбэ. У 1962—1987 гадах салістка Беларускай філармоніі. У 1966 годзе перамагла на Усесаюзным конкурсе савецкай песні ў Маскве. У наступным годзе Нэлі Багуслаўская стала салісткай ансамбля «Арбіта-67». Мастацкі кіраўнік калектыву Ізмаіл Капланаў неўзабаве стаў яе мужам[1].
У 1986 годзе перанесла інсульт і сышла са сцэны на дзевяць гадоў. Канчаткова спыніла выступаць у 2011 годзе, калі памёр Ізмаіл Капланаў.
Яе выканальніцкая манера вылучалася мяккасцю, шчырасцю, натуральнасцю. Сярод лепшых інтэрпрэтацый — песні «Белая Русь» Юрыя Семянякі, «Спадчына» Ігара Лучанка.
Памёрла 28 студзеня 2018 года. Пахавана ў Мінску на Усходніх могілках каля мужа Ізмаіла Капланава.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Будкін, Сяргей. 25 жанчын, без якіх не было б беларускай музыкі (+ аўдыё) . Будзьма беларусамі! (2 мая 2013). Архівавана з першакрыніцы 4 красавіка 2020. Праверана 4 красавіка 2020.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0061-7 (т. 2).