Нэлі Уладзіміраўна Кім

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Нэлі Кім)
Нэлі Уладзіміраўна Кім
руск.: Нелли Владимировна Ким
Агульная інфармацыя
Пол жанчына
Спецыялізацыя спартыўная гімнастыка
Нарадзілася 29 ліпеня 1957(1957-07-29) (66 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Рост 152 см
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нэлі Уладзіміраўна Кім (нар. 29 ліпеня 1957, Шураб, Таджыкская ССР) — беларуская гімнастка, пяціразовая алімпійская чэмпіёнка, пяціразовая чэмпіёнка свету, двухразовая чэмпіёнка Еўропы і шматразовая чэмпіёнка СССР. Заслужаны майстар спорту СССР (1976).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Бацька Нэлі Уладзімір Кім — карэец, а маці Альфія Сафіна — татарка. Пасля нараджэння Нэлі сям'я пераехала ў Шымкент. У Шымкенце Нэлі з 10 гадоў пачала займацца спортам у мясцовай ДЮСШ у трэнера Уладзіміра Байдзіна, стала мацнейшай гімнасткай Казахстана і неўзабаве заявіла пра сябе на ўсесаюзнай, а затым і на сусветнай арэне.

Кім была адной з лепшых гімнастак свету на працягу 1970-х гадоў, пры гэтым яна годна канкуравала з такімі зоркамі гімнастыкі, як Надзя Каманечы, Людміла Турышчава і Вольга Корбут. У 1975 годзе яна стала чэмпіёнкай Еўропы ў вольных практыкаваннях і разам з Вольгай Корбут абсалютнай чэмпіёнкай Спартакіяды народаў СССР. А праз год стала трохразовы алімпійскай чэмпіёнкай Манрэаля (1976).

У 1977 годзе Кім выйшла замуж за беларускага гімнаста Уладзіміра Ачасава і пераехала ў Мінск. Стала трэніравацца ў яго трэнера Мікалая Мілігула і выступаць за Беларускую ССР. У 1979 годзе стала абсалютнай чэмпіёнкай свету, а на маскоўскай Алімпіядзе 1980 зноў стала двухразовай алімпійскай чэмпіёнкай.

Кім — першая гімнастка ў гісторыі Алімпійскіх гульняў, якая атрымала максімальную ацэнку ў 10 балаў за вольныя практыкаванні і апорны скачок.

Пасля заканчэння кар'еры ў 1980 годзе Нэлі Кім доўгі час трэніравала розныя нацыянальныя зборныя па спартыўнай гімнастыцы (Рэспубліка Карэя, Італія, Беларусь), стала міжнародным арбітрам і судзіла ўсе найбуйнейшыя спаборніцтвы — Алімпійскія гульні, чэмпіянаты свету і Еўропы. У кастрычніку 2004 года на кангрэсе Міжнароднай федэрацыі гімнастыкі Нэлі Кім была абраная Прэзідэнтам Жаночага тэхнічнага камітэта Міжнароднай федэрацыі гімнастыкі і стала адным з галоўных ініцыятараў увядзення новай сістэмы судзейства ў спартыўнай гімнастыцы.

Узнагароджана двума ордэнамі Працоўнага Чырвонага Сцяга. У 1999 годзе Нэлі Кім была ўключана ў Міжнародную залу славы спартыўнай гімнастыкі, які знаходзіцца ў амерыканскім Аклахома-Сіці. У цяперашні час пасля разводу з другім мужам украінскім веласіпедыстам Валерыем Моўчанам пражывае ў ЗША, у Мінеапалісе. Дачка, таксама Нэлі, скончыла універсітэт у Чыкага.