Нэтан Чэн

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нэтан Чэн
англ.: Nathan Chen
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя фігурнае катанне
Нарадзіўся 5 мая 1999(1999-05-05) (24 гады)
Грамадзянства
Альма-матар
Трэнер Рафаэль Аруцюнян[d] і Karel Kovar[d]
Рост 1,66 м
Афіцыйны сайт (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нэтан Чэн (англ.: Nathan Chen; нар. 5 мая 1999, Солт-Лэйк-Сіці) — амерыканскі фігурыст, які выступае ў адзіночным катанні. Алімпійскі чэмпіён у адзіночным катанні (2022), сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў у камандным спаборніцтве (2022), бронзавы прызёр Алімпійскіх гульняў у камандным спаборніцтве (2018), трохразовы чэмпіён свету (2018, 2019, 2021), чэмпіён чатырох кантынентаў (2017), трохразовы пераможца фіналу Гран-пры (2017—2019) і шасціразовы чэмпіён ЗША (2017—2022).

Чэн стаў першым фігурыстам, які паспяхова выканаў пяць відаў чацвярных скачкоў на міжнародных спаборніцтвах. За поспехі ў выкананні чацвярных атрымаў мянушку «Quad King» («Кароль чацвярных»). Цяперашні ўладальнік сусветнага рэкорду за адвольную праграму і па суме дзвюх праграм. На 14 студзеня 2022 года займаў чацвёртае месца ў рэйтынгу Міжнароднага саюза канькабежцаў.

Зноскі