Нявесцін камень

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нявесцін камень
Катэгорыя МСАП — III (Помнік прыроды)
Размяшчэнне Беларусьвёска Агароднікі, Ашмянскі раён, Гродзенская вобласць
Дата заснавання 1996
physical
Нявесцін камень
Нявесцін камень

Нявесцін камень — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння (з 1996). За 1 кіламетр ад вёскі Агароднікі (Ашмянскі раён, Гродзенская вобласць), каля аўтадарогі Мінск-Ашмяны, у Рамбоўскім рове. Валун ружовага граніту рапаківі з крышталямі палявога шпату ў выглядзе авоідаў (да 2-4 см). Даўжыня 4,1 м, шырыня 3,1 м, вышыня 2,2 м, у абводзе 10 м, аб'ём 28 м³, маса каля 74 тон. Прынесены ледавіком каля 150 тысяч год назад з Аландскіх астравоў.

Спуск у Рамбоўскі роў

Па старадаўнім абрадзе да валуна прыводзілі нявест.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]