Перайсці да зместу

Нявіша

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нявіша
Характарыстыка
Даўжыня 39 км
Басейн 328 км²
Расход вады 2,2 м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне за 1,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Мякішы
 • Каардынаты 53°49′04″ пн. ш. 24°45′18″ у. д.HGЯO
Вусце Котра
 • Месцазнаходжанне за 2 км на ўсход ад вёскі Арлова Гара
 • Каардынаты 53°49′00″ пн. ш. 24°23′35″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 0,8 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Котра → Нёман

Краіна
Рэгіён Гродзенская вобласць
Раён Шчучынскі раён
physical
Нявіша
Нявіша
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Няві́ша — рака ў Беларусі, у Шчучынскім раёне Гродзенскай вобласці, левы прыток ракі Котра (басейн Нёмана).

Даўжыня 39 км[1]. Плошча вадазбору 328 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,8 ‰. Сярэднегадавы расход вады ў вусці каля 2,2 м³/с. Пачынаецца за 1,5 км на паўночны ўсход ад вёскі Мякішы, цячэ ў межах Лідскай раўніны, упадае ў Котру за 2 км на ўсход ад вёскі Арлова Гара. Асноўныя прытокі — Дунай, Навадворка (злева), Громчак, Пуціска (справа). Даліна ў верхнім цячэнні невыразная, ніжэй трапецападобная, шырынёй 500—600 м, у ніжнім цячэнні перасечаная старыцамі. Пойма двухбаковая, у ніжнім цячэнні пад хмызняком. Рэчышча на працягу 27 км ад вытоку каналізаванае, на астатнім працягу звілістае, шырынёй 5—10 м. Каля вёскі Кронькі створана сажалка (плошча 0,05 км²).

Зноскі