Нягое I Басараб
Нягое I Басараб рум.: Neagoe I Basarab | |||
![]() | |||
![]() | |||
| |||
---|---|---|---|
1512 — 1521 | |||
Папярэднік: | Улад V Тынэр | ||
Пераемнік: | Тэдош I | ||
Дзейнасць: | пісьменнік | ||
Нараджэнне: | 1459 | ||
Смерць: | 15 верасня 1521 | ||
Пахаванне: | |||
Род: | Краявеску | ||
Бацька: | Пырву Краявеску | ||
Жонка: | Doamna Despina Miliţa[d] | ||
Дзеці: | Тэдош (Феадосій) I | ||
Нягое I Басараб (рум.: Neagoe I Basarab) (пам. 15 верасня 1521) — гаспадар Валахіі з дынастыі Краявеску (1512—1521). Сын вялікага валашскага ворніка баярына Пырву Краявеску.
Магутны баярскі род Краявеску быў выгнаны валашскім гаспадаром Уладам Тынэрам з Валахіі. Краявеску беглі ў турэцкія ўладанні, дзе атрымалі ваенную дапамогу. У студзені 1512 г. валашскі гаспадар Улад Тынэр быў разгромлены ў бітве пад Бухарэстам, узяты ў палон і забіты. Новым гаспадаром быў абвешчаны Нягое Краявеску, які прыняў прозвішча Басараб і прадставіўся сынам гаспадара Басараба IV Цэпелюша.
Валашскі гаспадар Нягое Басараб змог дамагчыся пэўнай стабільнасці, павялічыць дабрабыт дзяржавы і яе прэстыж. Імкнуўся рэарганізаваць дзяржаўныя, падатковыя і судовыя органы кіравання. Падтрымліваў цесныя сувязі з Трансільваніяй і Малдавіяй, усталяваў адносіны з Польшчай, Венецыяй, Свяшчэннай Рымскай імперыяй і Папскім Прастолам. Нягое Басараб збіраўся прыняць удзел у антытурэцкай кааліцыі.
Зноскі
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нягое I Басараб
Папярэднік: Улад V Тынэр |
Гаспадар Валахіі ![]() 1512 — 1521 |
Пераемнік: Тэдош I |