Нядружна (возера, Полацкі раён, на поўнач ад вёскі Дрэтунь)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нядружна
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 154,8 м
Даўжыня 1,45 км
Шырыня 0,55 км
Плошча 0,6 км²
Даўжыня берагавой лініі 3,35 км
Басейн
Выцякаюць бяссцёкавае
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Віцебская вобласць
Нядружна (Беларусь)
Нядружна
Нядружна
Нядружна (Віцебская вобласць)
Нядружна
Нядружна
Map

Нядру́жна — бяссцёкавае возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Палата, за 6 км на поўнач ад вёскі Дрэтунь.

Плошча паверхні возера 0,6 км². Даўжыня 1,45 км, найбольшая шырыня 0,55 км. Даўжыня берагавой лініі 3,35 км.
Катлавіна Нядружна рэшткавага тыпу, выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад, размешчана сярод забалочанага лесу. Схілы катлавіны невыразныя. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі ўкрыты лесам і хмызняком. Ручаямі злучана з азёрамі Мелкае і Глыбокае.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
  • Республика Беларусь. Витебская область. Полоцкий район: карта / Ред. В. А. Змачинская. — Мн.: Белкартография, 2012. — 5 000 экз. (руск.)
  • Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 13. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5. (руск.)