Няманя Маціч
![]() | ||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||
Мянушкі | Звер | |||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
1 жніўня 1988[1][2] (33 гады) |
|||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||
Рост | 194 см | |||||||||||||||||||||
Вага | 85 кг | |||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||
Нумар | 31 | |||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||
![]() |
Няманя Маціч (сербск.: Немања Матић; нар. 1 жніўня 1988, Шабац, СФРЮ) — сербскі футбаліст, паўабаронца англійскага клуба «Манчэстэр Юнайтэд» і нацыянальнай зборнай Сербіі.
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Клубная[правіць | правіць зыходнік]
Ва ўзросце 16 гадоў дэбютаваў у клубе «Калубара», правёўшы ў дэбютным сезоне 16 матчаў. У 2007 годзе перайшоў у славацкі клуб «Кошыцы». У славацкім чэмпіянаце правёў 64 матчы, забіўшы ў іх 4 мячы. Там жа ігрок атрымаў славацкае грамадзянства. У 2009 годзе ў складзе «Кошыцаў» стаў уладальнікам Кубка Славакіі, у фінале абыграўшы «Артмедыю» з лікам 3:1. 18 жніўня 2009 года перайшоў у склад «Чэлсі» за 1,5 млн еўра, падпісаўшы чатырохгадовы кантракт з англійскім клубам, аднак у аснове лонданскага клуба практычна не выступаў.
У жніўні 2010 года, склаўшы кампанію іншаму сербскаму гульцу «Чэлсі» Слабадану Райкавічу, Няманя на правах арэнды перайшоў у нідэрландскі «Вітэс». 31 студзеня 2011 года Маціч быў пераведзены ў партугальскі клуб «Бенфіка», паўдзельнічаўшы ў абмене на бразільскага цэнтральнага абаронцу Давіда Луіса. Акрамя гэтага лісабонскі клуб атрымаў яшчэ кампенсацыю ў памеры 25 млн еўра. 13 студзеня 2013 года Маціч забіў свой першы гол за «Бенфіку» ў выніковай гульні 2:2 супраць клуба «Порту»[3]. На наступны дзень, ён быў уганараваны падаўжэннем кантракта да 2018 года.
У матчы 1/32 фіналу Лігі Еўропы Маціч забіў пераможны мяч у браму нямецкага «Баера», запяспечаўшы такім чынам лік 3:1 на карысць партугальцаў[4]. Няманя быў неад'емным членам клуба на працягу ўсяго часу выступаў за каманду. 15 мая 2013 года Маціч у фінале Лігі Еўропы сустрэўся са сваімі былымі аднаклубнікамі, аднак «Бенфіка» тым днём трывала паражэнне з лікам 1:2. 4 ліпеня 2013 года Няманя быў абраны найлепшым іграком чэмпіянату Партугаліі, да таго атрымліваўшы 3 перамогі ў намінацыі найлепшага іграка месяца падчас сезону.
15 студзеня 2014 года Маціч вярнуўся ў «Чэлсі», за іграка «сінія» выклалі суму ў памеры 21 млн еўра[5]. Кантракт з іграком быў разлічаны на пяць з паловай гадоў. Праз чатыры дні пасля складання дагавора Няманя ў другі раз дэбютаваў за клуб, замяніўшы Віліяна ў пераможным матчы супраць «Манчэстэр Юнайтэд» з лікам 3:1[6].
У ліпені 2017 года перайшоў у «Манчэстэр Юнайтэд» за 40 млн фунтаў, падпісаўшы трохгадовы кантракт[7].
Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]
У складзе зборнай Сербіі дэбютаваў 14 снежня 2008 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Польшчы (1:0). У снежні 2012 года Маціч заявіў, што не будзе гуляць за зборную Сербіі, пакуль Сініша Міхайлавіч будзе з’яўляцца яе трэнерам. Гэтае рашэнне было выклікана тым, што апошнія 5 матчаў да гэтага Маціч не правёў ніводнай мінуты на пляцоўцы ў складзе нацыянальнай каманды[8]. 6 верасня 2013 года, ужо пасля звальнення Міхайлавіча, Маціч вярнуўся ў зборную, прыняўшы ўдзел у адборачным матчы да чэмпіянату свету 2014 супраць зборнай Харватыі[9].
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
«Кошыцы»:
- Уладальнік Кубка Славакіі: 2009
«Чэлсі»:
- Чэмпіён Англіі (2): 2015, 2017
- Уладальнік Кубка Англіі: 2010
- Уладальнік Кубка Футбольнай лігі: 2015
«Бенфіка»:
- Уладальнік Кубка партугальскай лігі: 2012
Зноскі
- ↑ Nemanja Matic // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Nemanja Matic // As — Madrid: Grupo PRISA, 1967.
- ↑ Benfica 2:2 FC Porto. Zero Zero.
- ↑ Stylish Benfica put an end to Leverkusen. UEFA.
- ↑ Nemanja Matic completes £21m Chelsea return. BBC Sport.
- ↑ Chelsea 3-1 Manchester United. BBC Sport.
- ↑ Матич перешел из «Челси» в «Манчестер Юнайтед». by.tribuna.com.
- ↑ Nemanja Matić: Dok ne ode Miha...". RTS.
- ↑ Matic back for Serbia's crunch qualifiers. Yahoo Sports.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Няманя Маціч
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Профіль на сайце BDFutbol.com (англ.)
- Статыстыка на сайце ForaDeJogo (англ.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Статыстыка на сайце FIFA (англ.)
- Статыстыка на сайце soccerbase.com (англ.)
- Нарадзіліся 1 жніўня
- Нарадзіліся ў 1988 годзе
- Нарадзіліся ў Шабацы
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісты Сербіі
- Футбалісты Сербіі і Чарнагорыі
- Ігракі зборнай Сербіі па футболе
- Ігракі ФК Манчэстэр Юнайтэд
- Ігракі ФК Чэлсі
- Ігракі ФК Бенфіка Лісабон
- Ігракі ФК Вітэс
- Ігракі ФК Кошыцы
- Ігракі ФК Калубара