Перайсці да зместу

Нямецкае пытанне

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Немцы на барыкадах у 1848 годзе

Германскае пытанне або германская праблема (ням.: Deutsche Frage) — адна з найважнейшых еўрапейскіх геапалітычных праблем XIXXX стагоддзяў[1], якая тычыцца пытання палітычнага статусу і межаў Германіі, якая існавала ў розных формах з моманту ліквідацыі Свяшчэннай Рымскай імперыі ў 1806 годзе да ўз’яднання Германіі ў 1990 годзе.

У афіцыйнай нямецкай гістарыяграфіі лічыцца, што германскае пытанне паўстала 6 жніўня 1806 года пасля роспуску «Першай імперыі» (Свяшчэннай Рымскай імперыі).

Аж да стварэння Другога рэйха канкуравалі два варыянты рашэння германскага пытання: малагерманскі (пад вяршынствам Прусіі) і вялікагерманскі (пад вяршынствам Аўстрыі). Другі варыянт быў менш папулярным з-за неабходнасці ўключэння вялікай колькасці тэрыторый з іншымі народамі, якія жылі ў Аўстрыі, а таксама больш рэакцыйнай палітыкі Аўстрыйскай імперыі ў параўнанні з германскімі дзяржавамі.

З Першай сусветнай вайны Германія выйшла прайграўшай, што зноў спрыяла росту германскага нацыяналізму. Першапачатковы ўрад, які ўзнік пасля звяржэння імператара, быў палітычна вельмі слабым, што дало магчымасць развіццю правых нямецкіх нацыяналістаў і далейшаму распаўсюджванню іх ідэалогіі сярод простага насельніцтва і вышэйшых слаёў грамадства.

Цэнтральным пунктам Другой сусветнай вайны зноў стаў германскае пытанне з пангерманізмам. Так пад падставай абароны немцаў ад славян была акупаваная Судэцкая вобласць Чэхаславакіі ў адпаведнасці з Мюнхенскім пагадненнем.

Пасля Другой сусветнай вайны германскае пытанне зноў стала актуальным. Хоць першапачаткова прадугледжвалася існаванне адзінай Германіі, супярэчнасці паміж заходнімі саюзнікамі і Савецкім Саюзам прывялі да падзелу краіны на Федэратыўную Рэспубліку Германіі (ФРГ, Заходняя Германія), Германскую Дэмакратычную Рэспубліку (ГДР, Усходняя Германія), Заходні Берлін і Саар (які ўвайшоў у склад ФРГ толькі праз некаторы час). Разглядалася некалькі варыянтаў доўгатэрміновага вырашэння праблемы аб’яднання. У выніку, абедзве часткі Германіі былі аб’яднаны ў адзіную дзяржаву толькі ў 1990 годзе. Аднак і пасля аб’яднання ГДР і ФРГ нямецкі народ пражывае ў пяці дзяржавах: ФРГ, Аўстрыі, Швейцарыі, Ліхтэнштэйне і Бельгіі. Акрамя таго, светапогляд «усходніх» і «заходніх» немцаў да гэтага часу вельмі розны (гл. Остальгія).

Зноскі

  1. Терехов В. П. Как закрывался «германский вопрос». Международная жизнь. № 8. 1998.
  • СССР и германский вопрос. 1941—1949: Документы из Архива внешней политики РФ: В 2 т.: Т.2. 9 мая 1945 г. — 3 октября 1946 г. — 2000. — 880 с.: 60х90/16. — ISBN 5-7133-0904-5 (общ.), ISBN 5-7133-0905-3 (т.2).