Нямецкамоўная супольнасць Бельгіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Бельгія Нямецкамоўная супольнасць Бельгіі
Deutschsprachige Gemeinschaft Belgiens
Flag of the German Community in Belgium.svg Герб Нямецкамоўнай супольнасці Бельгіі
Сцяг Нямецкамоўнай супольнасці Бельгіі Герб Нямецкамоўнай супольнасці Бельгіі
German-Speaking Community in Belgium and Europe.svg
Дзяржаўны гімн Нямецкамоўнай супольнасці Бельгіі
Заснавана 30 студзеня 1984
Афіцыйная мова Нямецкая
Сталіца Эйпен
Найбуйнейшыя гарады Эйпен
Форма кіравання Федэральны суб'ект парламентарнай манархіі
Міністр-прэзідэнт Олівер Паш
Плошча
• Усяго

853,65 км²
Насельніцтва
• Ацэнка (2013)
Шчыльнасць

76.090 чал.
89 чал./км²
Валюта Еўра (€, EUR)
Інтэрнэт-дамены .be[1], .eu[2]
Часавыя паясы UTC+1
  1. Дамен Бельгіі
  2. Дамен Еўрапейскага саюза

Нямецкамоўная супольнасць Бельгіі (ням.: Deutschsprachige Gemeinschaft Belgiens) — самая маленькая з моўных супольнасцяў Бельгіі. Складаецца з дзевяці муніцыпалітэтаў, дзе кампактна пражываюць прадстаўнікі нямецкамоўнай меншасці. Агульнае насельніцтва гэтых муніцыпалітэтаў - 71300 жыхароў, большасць з іх нямецкамоўныя. Плошча - 854 км кв. Нямецкамоўная супольнасць размешчана на тэрыторыі правінцыі Льеж і мяжуе з Нідэрландамі, Германіяй і дзяржавай Люксембург. Сталіца (месца размяшчэння савета і ўрада супольнасці) - горад Эйпен.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Тэрыторыя цяперашняй нямецкамоўнай супольнасці — частка так званых Усходніх Кантонаў. Аж да канца XVIII стагоддзя яны былі незалежнымі, але ў 1795 годзе іх анексавала рэспубліканская Францыя. Па рашэнні Венскага кангрэса 1815 года Усходнія Кантоны былі перададзены Прусіі.

У 1920 годзе Усходнія Кантоны былі перададзены Бельгіі Германіяй у якасці кампенсавання за Першую сусветную вайну. Варта адзначыць, што ў склад Усходніх Кантонаў уваходзіць не толькі тэрыторыя цяперашняй нямецкамоўнай супольнасці, але і раёны з франкамоўным насельніцтвам.

Падчас Другой сусветнай вайны Усходнія Кантоны былі захоплены Германіяй і ўведзены ў склад Трэцяга рэйха. Большая частка нямецкамоўнага насельніцтва тады лічыла сябе немцамі, і вітала нямецкія войскі як вызваліцеляў. Пасля вайны тэрыторыя кантонаў была вернута Бельгіі. На працягу доўгага часу праводзілася палітыка дэгерманізацыі кантонаў.

У 1960 годзе быў здзейсненны падзел Бельгіі на тры тэрыторыі паводле моўнага прынцыпу (Галандскамоўная, Франкамоўная і Нямецкамоўная супольнасці). У 1973 на базе гэтых тэрыторый былі створаны акругі, якія маюць вялікую ўнутраную аўтаномію.

Да цяперашняга часу шматлікія жыхары супольнасці, асабліва маладое пакаленне, лічаць сябе не немцамі, а бельгійцамі.