Нямецкая кансерватыўная партыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Нямецкая кансерватыўная партыя
Deutschkonservative Partei
Дата заснавання 7 чэрвеня 1876
Дата роспуску лістапад 1918
Штаб-кватэра
Ідэалогія традыцыяналізм, кансерватызм, манархізм
Commons-logo.svg Нямецкая кансерватыўная партыя на Вікісховішчы

Нямецкая кансерватыўная партыя (ням.: Deutschkonservative Partei, DKP) — правая палітычная партыя, якая існавала ў Германскай імперыі ў 18761918 гг.

Узнікненне[правіць | правіць зыходнік]

Партыя была ўтворана 7 чэрвеня 1876 года з вельмі розных кансерватыўна настроеных груп. Яна прызнала Канстытуцыю Германскай імперыі і выступала за захаванне манархічных паўнамоцтваў, умацаванне рэлігіі, супраць цэнтралізму і парламентарызму, а таксама за барацьбу з сацыял-дэмакратыяй. Нямецкая кансерватыўная партыя стала правапераемнікам старой прускай Кансерватыўнай партыі, але ў адрозненне ад яе атрымала ўплыў і за межамі Прусіі, у некаторых іншых дзяржавах Германскай імперыі. Першым старшынёй партыі стаў дэпутат рэйхстага Ота фон Хельдорф. Праграма партыі была падрабязна абмеркавана з Бісмаркам. Галоўным друкаваным органам партыі была «Новая пруская газета» («Neue Preussische Zeitung»), больш вядомая як «Крыжовая газета» («Kreuzzeitung») з-за малюнка Жалезнага крыжа ў назве.

Нямецкая кансерватыўная партыя была распушчаная пасля падзення манархіі і рэвалюцыі 1918 года, большасць яе членаў прыняла ўдзел у стварэнні Нямецкай нацыянальнай народнай партыі (ням.: Deutschnationale Volkspartei, DNVP).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]