Нямецкая мова ў Аўстрыі
Нямецкая мова ў Аўстрыі з'яўляецца афіцыйнай мовай. Паводле артыкула 8 Канстытуцыі Аўстрыі 1920 года, нямецкая мова з'яўляецца дзяржаўнай мовай рэспублікі, нягледзячы на існаванне некалькіх моў меншасцей, права на выкарыстанне якіх замацавана законам. Колькасць носьбітаў нямецкай мовы ў Аўстрыі складае каля 7,57 млн чалавек.
Нароўні з нямецкай у Аўстрыі афіцыйна выкарыстоўваюцца таксама славенская мова ў Карынтыі і Штырыі, венгерская і градзішчанска-харвацкая мовы ў Бургенландзе. У паўсядзённым жыцці і ў дзяржаўным кіраванні выкарыстоўваецца аўстрыйскі нацыянальны варыянт нямецкай мовы (разнавіднасць верхненямецкай). Гэты моўны нацыянальны варыянт развіваўся ў часы Другой Аўстрыйскай рэспублікі і быў унармаваны ў 1951 годзе апублікаваным Аўстрыйскім слоўнікам (ням.: Österreichisches Wörterbuch).
У якасці моў меншасцей Еўрапейская хартыя рэгіянальных моў прызнала градзішчанска-харвацкую і цыганскую ў Бургенландзе (часткі 2 і 3), славацкую і чэшскую ў Вене (частка 2), славенскую ў Карынтыі і Штырыі (часткі 3 і 2) і венгерскую ў Вене і Бургенландзе (часткі 2 і 3).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ulrich Ammon, Hans Bickel, Jakob Ebner u. a. Variantenwörterbuch des Deutschen. Die Standardsprache in Österreich, der Schweiz und Deutschland sowie in Liechtenstein, Luxemburg, Ostbelgien und Südtirol. — Berlin u. a.: Walter de Gruyter, 2004. — ISBN 3-11-016574-0.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Österreichisches Wörterbuch . Архівавана з першакрыніцы 18 мая 2012. Праверана 12 студзеня 2012.
- Ostarrichi.ORG : Wörterbuch Deutsch-Österreichisch (ням.). Архівавана з першакрыніцы 18 мая 2012. Праверана 12 студзеня 2012.