Нямецкая рабочая партыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Нямецкая рабочая партыя
Deutsche Arbeiterpartei
German Workers party.png
Лідар Karl Harrer[d] і Антон Дрэкслер
Заснавальнік Karl Harrer[d], Антон Дрэкслер, Dietrich Eckart[d] і Gottfried Feder[d]
Дата заснавання 5 студзеня 1919
Дата роспуску 24 лютага 1920
Штаб-кватэра
Ідэалогія нямецкі нацыяналізм[d], Нацыяналізм, State Socialism (Germany)[d] і антыкамунізм

Нямецкая рабочая партыя (ням.: Deutsche Arbeiterpartei, DAP) — партыя-папярэднік Нямецкай нацыянал-сацыялістычнай рабочай партыі (НСДАП).

Вытокі[правіць | правіць зыходнік]

DAP была ўтворана 5 студзеня 1919 года ў піўной Штернэкерброй у выніку зліцця «Палітычнага рабочага саюза», створанага раней Карлам Харэрам, і «Камітэта Незалежных рабочых» (створаны раней Антонам Дрэкслерам). Старшынёй DAP быў абраны Карл Харэр. І Дрэкслер і Харэр былі членамі акультнага «Таварыства Туле». На палітычныя перакананні членаў партыі моцна паўплываў настаўнік Дрэкслера — доктар Паўль Тафель bede, дырэктар кампаніі MAN, які таксама быў членам «Таварыства Туле» і, акрамя таго, з’яўляўся лідарам Пангерманскага саюза. Асноўнай ідэяй Тафеля было стварэнне нацыяналістычнай партыі, якая абапіраецца на рабочых, у адрозненне ад падобных партый сярэдняга класа. У момант свайго ўтварэння партыя складалася прыкладна з сарака членаў[1].

Членства Гітлера[правіць | правіць зыходнік]

Членская картка DAP, якая належала Адольфу Гітлеру. Пазней нумар карткі быў выпраўлены на № 7

12 верасня 1919 года Адольф Гітлер, у той час капрал 1-га рэзервовага батальёна 2-га Баварскага пяхотнага палка, быў накіраваны ў якасці тайнага інфарматара рэйхсвера на сход DAP, які праходзіў у піўным зале Штернэкерброй[2]. На сходзе Гітлер уступіў у жорсткую палеміку з адным з прысутных. Дрэкслер быў гэтак уражаны прамоўніцкімі здольнасцямі Гітлера, што тут жа прапанаваў яму ўступіць у партыю. Пасля некаторага разважання Гітлер вырашыў прыняць прапанову. У канцы верасня 1919, звольніўшыся з арміі, ён стаў членам DAP[Заўв. 1].

Сваю першую прамову ў якасці члена партыі Гітлер зрабіў 16 кастрычніка 1919 года ў піўным зале Хофбройкелер. Пасля гэтага ён пачаў хутка прасоўвацца па партыйнай лесвіцы і неўзабаве стаў адным з кіраўнікоў DAP.

Праз некаторы час пачаліся канфлікты Гітлера з Харэрам: калі Гітлер вырашыў правесці шырокамаштабны мітынг у пачатку 1920 года, Харэр выступіў супраць гэтага. Таксама Харэр выступаў супраць прапагандуемага Гітлерам антысемітызму, лічачы, што гэта можа адштурхнуць рабочых ад руху. У выніку Харэр пакінуў пасаду старшыні партыі; новым старшынёй стаў Дрэкслер (24 лютага 1920 года)[Заўв. 2].

Ад DAP да НСДАП[правіць | правіць зыходнік]

24 лютага 1920 года па прапанове Гітлера партыя была перайменаваная ў НСДАП (ням.: Nationalsozialistische Deutsche Arbeiterparteiнацыянал-сацыялістычная нямецкая рабочая партыя). Назва была запазычана ў іншай партыі таго часу — аўстрыйскай нацыянал-сацыялістычнай партыі[Заўв. 3]. Першапачаткова Гітлер хацеў назваць партыю — «Партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў», але Рудольф Юнг пераканаў яго прыняць назву НСДАП[3].

Вядомыя члены партыі[правіць | правіць зыходнік]

У партыі састаялі наступныя вядомыя дзеячы нацыянал-сацыялізму:

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. На момант уступлення Гітлера ў шэрагі DAP, апошняя не мела фармальных пасведчанняў аб членстве. Першы спіс членаў партыі быў складзены толькі ў студзені 1920 года. Спіс быў складзены па алфавіту, і Гітлер займаў у ім месца № 555. На самай справе яго нумар быў 55-м, але для стварэння ілюзіі колькасці спіс быў пачаты з № 501. У сваёй аўтабіяграфічнай кнізе «Мая барацьба» Гітлер сцвярджаў, што яго нумар быў 7-м, што паказвала б на яго прыналежнасць да кіраўніцтва партыі. Пазней членская картка Гітлера была падраблена ў адпаведнасці з гэтым сцвярджэннем.
  2. Да гэтага часу DAP была перайменавана ў NSDAP.
  3. Фармальна DAP была заснавана і створана новая партыя з тым жа складам членаў.

Зноскі

  1. Hitler: a study in Tyranny by Alan Bullock
  2. Sterneckerbräu, München. Historisches Lexikon Bayerns. Архівавана з першакрыніцы 17 снежня 2012. Праверана 18 кастрычніка 2012.
  3. Konrad Heiden, «Les débuts du national-socialisme», Revue d’Allemagne, VII, No. 71 (Sept. 15, 1933), p. 821