Нямецкі баксёр
Выгляд
| Нямецкі баксёр | |
|---|---|
| | |
| Характарыстыкі | |
| Рост |
|
| Маса |
|
| Паходжанне | |
| Краіна | Германская імперыя |
| Год | 1850 |
| Класіфікацыя МКФ | |
| Група | 2. Пінчары, шнаўцэры, малосы, горныя і швейцарскія горныя пароды |
| Секцыя | 2. Малосы |
| Нумар стандарту | 144 |
| Нямецкі баксёр на Вікісховішчы | |
Нямецкі баксёр або проста баксёр — выведзеная ў Германіі парода буйных каржакаватых гладкашэрсных сабак.
Масць (афарбоўка шэрсці) можа быць аднастайнай бэжавай, тыгравай, белай або тыгравай з белымі плямамі. Баксёры брахіцэфальны (маюць шырокія, кароткія чарапы), у іх квадратныя пысы, форма прыкусу ў баксёра — перакус, вельмі моцныя сківіцы і магутны прыкус ідэальны для падвешвання на буйную здабычу. Баксёр выведзены з англійскага бульдога.
Баксёраў упершыню паказалі на выставе сенбернараў у Мюнхене ў 1895 годзе, а першы клуб заводчыкаў баксёраў заснаваны ў 1897 годзе. Паводле даных Амерыканскага клуба сабакаводства на 2010 год, баксёр — сёмая папулярнасцю парода ў ЗША.