Перайсці да зместу

Нямецкі музей (Мюнхен)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нямецкі музей
Заснаваны 28 чэрвеня 1903[1]
Заснавальнік Oskar von Miller[d][3]
Адкрыты 12 лістапада 1906[1]
Месцазнаходжанне
Наведвальнікі
  • 1 531 646 чал. (2024)[4]
Адрас Museumsinsel 1, 80538 München[5]
Дырэктар Michael Decker[d][6]
deutsches-museum.de
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нямецкі музей дасягненняў натуральных навук і тэхнікі (ням.: Deutsches Museum von Meisterwerken der Naturwissenschaft und Technik), або Нямецкі музей (Deutsches Museum) — найбуйнейшы музей прыродазнаўства і тэхнікі, знаходзіцца ў Мюнхене. Каля 28 000 экспанатаў, якія прадстаўляюць больш 50 галін навукі. Калекцыі экспанатаў са свету тэхнікі і прыродазнаўства аглядаюць штогод больш за паўтара мільёна чалавек.

Нямецкі музей ставіць сваёй мэтай распаўсюджванне ў найбольш нагляднай, даступнай і зразумелай для неспецыялістаў.

Заснаваны па ініцыятыве Оскара фон Мілера (1855—1934) 28 чэрвеня 1903 года на гадавым агульным сходзе Саюза нямецкіх інжынераў як «музей шэдэўраў прыродазнаўства і тэхнікі». Экспазіцыя была адкрыта ў 1906 годзе ў часовых памяшканнях. Першыя экспанаты складаліся з матэматычна-фізічных калекцый з Баварыі.

У 1906 годзе быў закладзены падмурак будынка музея на востраве на рацэ Ізар. Новы будынак на Музейным востраве адкрыўся ў 1925 годзе. У 1932 годзе быў адкрыты будынак бібліятэкі, а ў 1935 годзе — Кангрэсу.

Пасля моцнага разбурэння ў вайну музей быў зноў адкрыты ў 1948 годзе, у наступныя гады неаднаразова павялічваўся. У 1992 годзе як філіял музея была адкрытая авіяцыйная зала Шляйсхайм на найстарэйшым з захаваных аэрадромаў Германіі. У 1995 годзе быў заснаваны Нямецкі музей Бона як філіял музея для адлюстравання развіцця навукі і тэхнікі ў Германіі пасля 1945 года. У 2003 годзе першая зала транспартнага цэнтра Нямецкага музея пераехала на ўзгорак Тэрэзы.

Зноскі

  1. а б Geschichte des Deutschen Museums: Akteure, Artefakte, Ausstellungen / Hrsg.: W. Füßl, H. TrischlerM: Prestel Verlag, 2003. — S. 407. — 456 с. — ISBN 3-7913-3025-X
  2. archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.
  3. Deutsches Museum // 20th Century Press Archives — 1908. Праверана 5 кастрычніка 2019.
  4. https://www.deutsches-museum.de/museum/presse/meldung/besucherrekorde-fuer-das-deutsche-museum Праверана 6 лютага 2025.
  5. https://www.deutsches-museum.de/museum/impressum Праверана 6 лютага 2025.
  6. https://www.deutsches-museum.de/museum/person/michael-decker Праверана 4 чэрвеня 2025.