Нямойтаўскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нямойтаўскі сельсавет
Краіна Flag of Belarus.svg Беларусь
Уваходзіць у Сенненскі раён
Уключае 46 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Нямойта
Дата ўтварэння 20 жніўня 1924
Насельніцтва (2009) 1 548
Часавы пояс UTC+03:00
Код аўтам. нумароў 2
Афіцыйны сайт

Нямо́йтаўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Сенненскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Цэнтр — аграгарадок Нямойта.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Сенненскага раёна Віцебскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Сенненскім раёне БССР, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці. 20 мая 1960 года да сельсавета далучана частка скасаванага Латыгальскага сельсавета (5 населеных пунктаў: вёскі Баравікі, Баяршчына, Будзішча, Крыльцова і Сукрэмна), таксама ў склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Сенненскага гарсавета перададзены 2 населеныя пункты (Казлоўка і Папоўка)[1]. 8 красавіка 2004 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Раснянскага сельсавета (22 населеныя пункты: вёскі Андрэйчыкі, Бабаедава, Багданава, Будна, Вароніна, Васількова, Вейна, Кажамякі, Камарова, Клімавічы, Кузьміно, Мажулева, Пацкава, Первамайская, Пурплева, Рай, Расна, Серкуці, Сычэва, Сякірына, Цясішча і Чуцькі)[2]. 30 чэрвеня 2016 года скасавана вёска Кузьміно[3].

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1548 чалавек[4], з іх 94,6 % — беларусы, 3,7 % — рускія, 0,7 % — украінцы, 0,5 % — цыганы[5].

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.