Няміга (гурт)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Няміга
Выява лагатыпа
гурт Нямiга на Art Song 2018
гурт Нямiга на Art Song 2018
Асноўная інфармацыя
Жанры фолк-рок, акустык-фолк-рок
Гады жнівень 2017 - сённяшні дзень [1]
Краіна  Беларусь
Горад Мінск
Мова песень беларуская
Склад Ксенія Валенда,
Савелій Юрчанка,
Раман Быстры
Былыя
ўдзельнікі
Марыя Лабовіч,
Вера Алендра,
Елізавета Лобан,
Валерыя Палуян
Афіцыйная суполка гурта

Гурт «Няміга» — беларускі гурт, які ўтварыўся ў жніўні 2017 года. Калектыў склаўся з двух музыкаў і двух архітэктараў. Свой жанр характарызуе як акустык-фолк-рок.

У палітры інструментаў выкарыстоўвае як народныя (блокфлейта, джэмба), так і эстрадныя (гітара, сінтэзатар). Галоўны кірунак творчасці гурта — беларускамоўныя глыбокія тэксты і прыемная душэўная музыка, якая здольная крануць сэрца, несці людзям любоў і цяпло.

Гурт Няміга на фэсце Мінск Старажытны 2019

Паходжанне назвы[правіць | правіць зыходнік]

Назву «Няміга» гурт узяў ад ракі ў Мінску, якая знікла (зараз працякае па трубах), але з ёй звязаны знакавыя падзеі айчыннай гісторыі. Нам здаецца, што гэта нейкая алегорыя нашай мовы і культуры, якую ў сваіх песнях мы стараемся адрадзіць.

Склад[правіць | правіць зыходнік]

Дыскаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Год Назва Тып
2017 Не забывай пра мяне Сінгл
2017 Белая зямля Сінгл
2018 Хвалі Сінгл
2018 Страла Сінгл
2018 Папараць-кветка Сінгл
2019 Шторм Сінгл
2019 Рэжым «у самалеце» Сінгл
2019 Вецер у траве Альбом
2021 Ай, дачка! Альбом
2021 Росток Сінгл
2022 Дзверы Сінгл
2022 Раманс Сінгл
2022 Вяртайся дамоў Сінгл
2023 Рано Сінгл
2023 Маўчыць Крэва Сінгл
2023 Спыталі ў мора Сінгл

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]