Перайсці да зместу

Няндамскі раён

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Няндамскі раён
Краіна
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 1929
Насельніцтва
  • ▼22 407 чал. (2025)[3]
Плошча
  • 8 100 км² ()
Няндамскі раён на карце
Часавы пояс UTC+03:00 і MSD
Афіцыйны сайт (руск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Няндамскі раён (руск.: Ня́ндомский райо́н) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (раён) у Архангельскай вобласці Расійскай Федэрацыі. У рамках арганізацыі мясцовага самакіравання ў яго межах функцыянуе муніцыпальнае ўтварэнне Няндамская муніцыпальная акруга (з 2004 да 2022 гг. — муніцыпальны раён).

Адміністрацыйны цэнтр — горад Няндама.

Няндамскі раён прыраўнаваны да раёнаў Крайняй Поўначы. Размешчаны ў паўднёва-заходняй частцы Архангельскай вобласці на тэрыторыі Няндамскага ўзвышша. Плошча 8,1 тыс. км². Мяжуе на поўначы з Плясецкім раёнам, на захадзе з Каргапольскім раёнам, на ўсходзе Шэнкурскім раёнам, на паўднёвым усходзе з Вельскім раёнам, на поўдні з Конашскім раёнам.

Асноўныя рэкі: Моша, Няндамка, Канакша, Ікса, Німеньга, Шожма, Лельма, Лепша, Івакша. Найбуйнейшыя азёры: Машынскае, Німеньгскае, Мацьзера.

  1. 1 2 АКТМУ. 185/2016. Паўночна-Заходняя ФА Праверана 25 кастрычніка 2016.
  2. ↑ АКТМУ. 185/2016. Паўночна-Заходняя ФА Праверана 24 кастрычніка 2016.
  3. ↑ Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2025 года — М.: Росстат, 2025.