Нярча

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Нярча
руск.: Нерча
Nercha.jpg
Характарыстыка
Даўжыня 580 км
Плошча басейна 27 500 км²
Басейн Шылка → Амур → Ахоцкае мора
Басейн рэк Ціхі акіян
Расход вады 90 м³/с
Вадацёк
Выток
 · Месцазнаходжанне зліццё рэк Паўночная і Паўднёвая Нярча
 · Вышыня больш за 1 200[1] м
 · Каардынаты 54°35′39″ пн. ш. 117°50′41″ у. д.HGЯO
Вусце Шылка
 · Месцазнаходжанне за 7 км ад горада Нерчынск
 · Каардынаты 51°55′01″ пн. ш. 116°38′28″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Краіна Flag of Russia.svg Расія
Рэгіён Забайкальскі край
Нярча (Забайкальскі край)
выток
выток
вусце
вусце
Commons-logo.svg Нярча на Вікісховішчы

Нярча́ (руск.: Нерча́́) — рака ў Забайкальскім краі Расіі, левы прыток ракі Шылка (прыток Амура).

Даўжыня ракі 580 км. Плошча вадазбору 27 500 км². Сярэдні расход вады 90 м³/с. Сярэдні аб’ём сцёку 2,84 км³/год. Вытокам ракі лічыцца месца зліцця рэк Паўночная Нярча і Паўднёвая Нярча[1] на заходнім схіле гары Чарнышова[2] ў горным хрыбце Алёкмінскі Станавік, на вышыні больш за 1200[1] м. У верхнім цячэнні рака мае паўгорны характар. У верхнім і сярэднім працякае па міжгорным катлавінамі паміж хрыбтамі Алёкмінскі Станавік, Муройскі і Чэрскага[1]. У ніжнім цячэнні рака становіцца раўніннай[1]. Шырыня рэчышча павялічваецца да 70 м, потым да 170—200 м, поймы — да 2,5 км[1]. Рэчышча звілістае. На пойме маюцца старычныя азёры. Замярзае рака ў пачатку кастрычніка, вызваляецца ад лёду ў канцы красавіка — пачатку мая, са студзеня да красавіка перамярзае[1]. Суднаходная на 12 км (вусце — горад Нерчынск)[3].

Прытокі: Кінгілан, Панчара, Уругун, Уркун, Сон, Алгачы, Чукакіт, Вялікі Талакан, Малы Талакан, Верхні Аян, Чучульту, Лаглы, Амутмія, Імандан-Макіт (Нерчынскі), Кільгенда, Душуні, Учумук, Бураўчача, Кулікашка, Акуя, Джэкдакашка, Мурой, Апкая, Нерчуган, Юктакан, Ніжні Байцэкан, Верхняя Джэкдакашка, Селінда, Акуні, Елікан, Елі, Акіма, Улурдур, Зюльзя, Крупянка, Шэлекан, Хіла і інш.[3]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Нерча́ // Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 300. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.) 
  • Малая энциклопедия Забайкалья: Природное наследие / гл. ред. Р. Ф. Гениатулин. — Новосибирск: Наука, 2009. — 698 с.(руск.) 

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]