Нярынга
| Горад | |||||
| Нярынга | |||||
|---|---|---|---|---|---|
| літ.: Neringa | |||||
|
|||||
| 55°30′ пн. ш. 21°06′ у. д.HGЯO | |||||
| Краіна |
|
||||
| Статус | самакіраванне | ||||
| Павет | Клайпедскі | ||||
| Гісторыя і геаграфія | |||||
| Заснаваны | 1961 | ||||
| Першая згадка | 1429 | ||||
| Часавы пояс | UTC+2, летам UTC+3 | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Насельніцтва |
|
||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Паштовы індэкс | LT-93012[2] і LT-93017[2] | ||||
| neringa.lt (літ.) | |||||
| Паказаць/схаваць карты | |||||
Няры́нга (літ.: Neringa) — горад у заходняй Літве, утварае самакіраванне ў складзе Клайпедскага павета, цэнтрам якога выступае пасёлак Ніда. Фактычна горад складаецца з чатырох пасёлкаў, аб’яднаных у адну адміністрацыйную адзінку. Размешчаны на Куршскай касе на беразе Балтыйскага мора. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Малая Літва.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першыя згадкі аб паселішчы Ніда (Нідэн) з’явіліся ў хроніках Тэўтонскага ордэна ў 1429 годзе. Разам з Клайпедай практычна ўсю сваю гісторыю быў у складзе Прусіі. Па выніку Першай сусветнай вайны ў 1920 годзе перададзены пад кіраванне Антанты, анексаваны Літвой у выніку Мемельскага паўстання 1923 года.
У 1939 годзе Куршская каса разам з Клайпедай была перададзена Германіі, але пасля Другой сусветнай вайны трапіла ў склад Літоўскай ССР.
Як адзіны горад Нярынга была ўтворана ў 1961 годзе шляхам аб’яднання пасёлкаў і стала горадам рэспубліканскага падпарадкавання. У 1995 годзе Нярынга атрымала правы гарадскога самакіравання, а падчас адміністрацыйнай рэформы 1999 года атрымала статус самакіравання.
У 2000 годзе Куршская каса была уключана ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
| |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 12 лютага 2023.
- ↑ а б https://web.archive.org/web/20101130100928/http://www.post.lt/lt/index.html?id=217
- ↑ State Data Agency of Lithuania Праверана 18 лютага 2018.
- ↑ State Data Agency of Lithuania Праверана 2 чэрвеня 2019.
- ↑ а б в Resident population by city / town at the beginning of the year — State Data Agency of Lithuania, 2023. Праверана 19 чэрвеня 2022.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нярынга
