Нясвіжскі дзяржаўны каледж імя Якуба Коласа

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Нясвіжскае педвучылішча)
Нясвіжскі дзяржаўны каледж імя Якуба Коласа
Нясвіжскі дзяржаўны каледж імя Якуба Коласа. Вучэбны корпус №1
Дата заснавання 1944
Тып каледж
Размяшчэнне Беларусь Нясвіж
Адрас 222603, Мінская вобласть, г. Нясвіж, вул. Чкалава, 8.
nesko.by

Нясвіжскі дзяржаўны каледж імя Якуба Коласа — сярэдняя навучальная ўстанова ў г. Нясвіж. Заснаваны 24 верасня 1944 года пастановай Баранавіцкага абкама КП(б)Б і аблвыканкама, адкрыты як педагагічнае вучылішча. Першы дырэктар — Арцём Пятровіч Саўчанка.

З 3 сакавіка 1946 года педвучылішча пачало насіць імя Якуба Коласа. Педагагічнае вучылішча функцыянавала 12 гадоў. За гэты перыяд было падрыхтавана каля 1000 настаўнікаў. У 1956 годзе Нясвіжскае педагагічнае вучылішча імя Якуба Коласа было закрыта, а яго навучэнцы пераведзены для далейшага навучання ў Пінскае педагагічнае вучылішча імя А. С. Пушкіна[1]. Зноў адкрыта як вучылішча ў 1984 годзе, з 1994 года — каледж. У 2008 годзе вернута імя Якуба Коласа.

Спецыяльнасці[правіць | правіць зыходнік]

  • Дашкольная адукацыя
  • Пачатковая адукацыя
  • Замежная мова
  • Дызайн
  • Турызм і гасціннасць
  • Фізічная культура

Вядомыя навучэнцы[правіць | правіць зыходнік]

Вядомыя выкладчыкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Загад Міністэрства асветы БССР ад 26.06.1956 г.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]