Нясвіжская друкарня (XVIII стагоддзе)
Выгляд
| Нясвіжская друкарня | |
|---|---|
| Тып | друкарня |
| Заснаванне | 1750-я |
| Скасавана | 1790-я |
| Заснавальнікі | Радзівілы |
| Краіна | |
| Адрас | |
Нясвіжская друкарня — друкарня ў Нясвіжы, якая дзейнічала ў 1750—1790-х гадах[1].
Заснаваная Радзівіламі, у 1751 годзе яна была падаравана мясцоваму калегіуму езуітаў[1].
У друкарні працаваў гравёр Г. Ляйбовіч. За час існавання было надрукавана каля 70 выданняў — белетрыстычных, рэлігійных, палемічных і вучэбных твораў, а таксама панегірыкаў на польскай і лацінскай мовах[1].
Сярод найбольш вядомых выданняў — «Пра жыццё і справы Аляксандра Вялікага» Курцыя Руфа (1763), «Жыццё і ерасі Вальтэра» Ф. Нана (1781), «Артыкулы вайсковыя» (1754), а таксама альбом медзярытаў «Выявы роду князёў Радзівілаў» (1758), які ўключаў 165 гравюр на медзі[1].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г Нясвіжская друкарня // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Нясвіжская друкарня // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Мальдзіс А. І. Кнігадрукаванне Беларусі ў XVIII ст. // Книга, библиотечное дело и библиография в Белоруссии. Мн., 1974.
- Шматаў В. Ф. Беларуская кніжная гравюра XVI—XVIII стст. Мн., 1984. С. 170—175.
- Сапега Т. Гісторыя друкарскай дзейнасці Радзівілаў у Нясвіжы // Беларускі фестываль камернай музыкі «Музы Нясвіжа» — 10 год разам. Мн.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нясвіжская друкарня (XVIII стагоддзе) на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»