Нясвіжскі павет (1920—1940)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Нясвіжскі павет
польск.: Powiat nieświeski
Краіна
Статус павет
Уваходзіць у
Адміністрацыйны цэнтр
Дата ўтварэння 7 лістапада 1920
Дата скасавання 15 студзеня 1940
Афіцыйныя мовы польская
Насельніцтва 114 500
Шчыльнасць 58 чал./км²
Плошча 1 968 км²
Нясвіжскі павет на карце

Нясвіжскі павет (польск.: Powiat nieświeski) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў міжваеннай Польшчы і БССР у 19201940 гадах. Цэнтр — горад Нясвіж.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Утвораны 7 лістапада 1920 года Упраўленнем прыфрантавых і этапных тэрыторый з гмін Баранавіцкага (Лань, Сіняўка, Клецк, Сноў, Гавязна, Гарадзея, Мір, Жухавічы) і Слуцкага (Цялядавічы і Грыцэвічы) паветаў. З 19 лютага 1921 года павет увайшоў у склад новаўтворанага Навагрудскага ваяводства.

У верасні 1939 года тэрыторыя павета далучана да СССР і перададзена ў склад БССР. З 4 снежня 1939 года павет у Баранавіцкай вобласці. 15 студзеня 1940 года павет скасаваны, утвораны Нясвіжскі раён, часткі тэрыторыі павета адышлі ў Ганцавіцкі, Навагрудскі, Стаўбцоўскі і Уздзенскі раёны.

Гміны[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Нясвіжскі павет // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая. — Мн.: БелЭн, 2001. — 591 с.: іл. — С. 347. — ISBN 985-11-0214-8.