Няскораная Францыя
Няскораная Францыя | |
---|---|
фр.: La France insoumise | |
![]() | |
Лідар | Манюэль Бампар[d] |
Заснавальнік | Жан-Люк Меланшон |
Дата заснавання | 10 лютага 2016 |
Штаб-кватэра | |
Краіна | |
Ідэалогія | экасацыялізм[d], антыкапіталізм, суверэнізм[d] і альтэрглабалізм |
Інтэрнацыянал | |
Колькасць членаў | 500 000[2] |
Партыйны друк | Le Journal de l'insoumission[d] |
Сайт | lafranceinsoumise.fr (фр.) |
![]() |
Няскораная Францыя (фр.: La France Insoumise) — левая палітычная партыя ў Францыі. Была створана ў 2016 годзе Жанам-Люкам Меланшонам, у той час сябрам Еўрапарламента і былым супрэзідэнтам Левай партыі. Сваю палітыку арганізацыя скіроўвае на рэалізацыю экасацыялістычнай і дэмакратычна-сацыялістычнай праграмы «Агульнай будучыні» (фр.: L’Avenir en commun). У якасці лагатыпу выкарыстоўвае малую грэчаскую літару фі. У 2022 годзе партыя вылучыла свайго лідара Меланшона кандыдатам на прэзідэнцкія выбары 2022 года. У першым туры ён заняў трэці радок, набраўшы 7,7 мільёнаў галасоў, ледзь саступіўшы Марын Ле Пен, якая была другою.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Партыя заснаваная 10 лютага 2016 года як палітычны рух з мэтай падтрымкі кандыдатуры Жана-Лука Меланшона на прэзідэнцкіх выбарах. Ідэалагічнымі арыенцірамі новага аб’яднання сталі іспанская партыя Падэмас і кандыдат у прэзідэнты ЗША Берні Сандэрс[3]. Да руху Няскоранай Францыі ўвайшлі прадстаўнікі палітычнай сілы самога Меланшона, а таксама партыя Разам! і былыя прадстаўнікі іншых левых сіл.
Ідэалогія
[правіць | правіць зыходнік]Ідэалагічна Няскораная Францыя па-рознаму апісваецца як дэмакратычна-сацыялістычнай[4][5], антынеаліберальнай[6], экасацыялістычнай[5], суверэністычнай[7], левапапулістычнай[8][9] і мякка еўраскептычнай партыяй. У палітычным спектры яна хутчэй апісваецца як левая[10], а таксама як ультралевая партыя[11]. Крайне левай яе называюць крытыкі, у тым ліку дзейны прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон. Паводле слоў палітолага Рэмі Лефеўра, партыйная праграма з'яўляецца сацыялістычнай з вельмі інтэрвенцыянісцкім і рэфармісцкім уплывам, згодна з якой надаецца істотная роля дзяржаўным службам, экалагічнаму планаванню, пераразмеркаванне, а таксама партыя ставіць пад сумнеў больш ультралібералізм, чым сам капіталізм[12].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ https://www.appf.europa.eu/appf/en/european-left-alliance-for-the-people-an/products-details/20240927CDT13661
- ↑ https://www.lexpress.fr/actualite/politique/la-france-insoumise-le-parti-de-jean-luc-melenchon_1916723.html
- ↑ «La France insoumise». Le Figaro.
- ↑ Arthur Nazaret (10.04.2014). «Quand Dray plante sa plume dans Mélenchon». Le Journal du Dimanche.
- ↑ а б Nordsieck, Wolfram (2017). «France». Parties and Elections in Europe.
- ↑ Ivaldi, Ivaldi (2018). «Populism in France». In Stockemer, Daniel (ed.). Populism Around the World: A Comparative Perspective. Springer. — С. 27—48. — doi:10.1007/978-3-319-96758-5_3. ISBN 978-3-319-96757-8.
- ↑ Abel Mestre (21.10.2017). «La tentation souverainiste de Jean-Luc Mélenchon». Le Monde.
- ↑ Denis Tugdual (5.04.2013). «Le Pen-Mélenchon: la mode est au langage populiste». L’Express.
- ↑ Jean-Laurent Cassely (15.04.2013). «Le populisme „vintage“ de Jean-Luc Mélenchon, trop élaboré pour être efficace». Slate.
- ↑ Barbière, Cécile (3.10.2018). «La France Insoumise wants to turn European elections into anti-Macron referendum». Euractiv.
- ↑ «'L’un d’entre nous va bien arriver à gagner les élections', Mélenchon rencontre le leader du Labour». Ouest-France.
- ↑ Poesy, Emma (23.06.2022). «La France insoumise est-elle vraiment un parti d’extrême gauche?». Le Nouvel Obs.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Няскораная Францыя
- Афіцыйны сайт.