Нёман (часопіс)
«Нёман» (1945) — літаратурна-мастацкі і грамадска-публіцыстычны беларускі часопіс, які выдаецца на рускай мове.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Выдаецца ў Мінску з 1945 года на рускай мове. Спачатку выходзіў 6 разоў у год як альманах рускай секцыі Саюза пісьменнікаў Беларусі «Отчизна». З 1947 года — «Советская отчизна». З 1960 года — пад сучаснай назвай.
Тыраж у савецкі час перавышаў 100 000 асобнікаў (1974).
Прадстаўляў беларускую літаратуру на прасторах СССР.
Сучаснасць[правіць | правіць зыходнік]
У цяперашні час заснавальнікамі выдання з'яўляюцца Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь, ГА Саюз пісьменнікаў Беларусі, РВУ «Літаратура і Мастацтва».
У 2002-2012 гадах уваходзіў у склад рэдакцыйна-выдавецкай установы «Літаратура і Мастацтва». Цяпер у складзе Выдавецкага дома «Звязда».
Тыраж каля 3,5 тысяч асобнікаў.
Часопіс публікуе творы на рускай мове і пераклады з беларускай мовы ў наступных рубрыках: проза, паэзія, публіцыстыка, гісторыя, культура, нацыя, літаратурная крытыка, успаміны, дакументы.
У 2003 годзе заключана дамова пра творчае супрацоўніцтва з рускім часопісам «Наш современник».
Галоўныя рэдактары[правіць | правіць зыходнік]
- Іван Шамякін (1952 — 1953)
- Міхась Калачынскі (1953 — 1954)
- Пімен Панчанка (1954 — 1958)
- Яўген Васілёнак (1958 — 1966)
- Андрэй Макаёнак (1966 — 1977)
- Анатоль Кудравец (1978 — 1997)
- Алесь Жук (1997 — 2002)
- Ніна Чайка (2002 — 2008)
- Міхась Пазнякоў (2008 — 2009)
- Алесь Бадак (з 2009 — 2014)
- Аляксей Чарота (2014 — сённяшні час)