Перайсці да зместу

Нівянік звычайны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нівянік звычайны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Leucanthemum vulgare Lam. (1779)

Сінонімы
  • Chrysanthemum leucanthemum L.
  • Chrysanthemum vulgare (Lam.) Gaterau
  • Leucanthemum leucanthemum (L.) Rydb.
  • Matricaria leucanthemum Desv. ex Lam.
  • Pyrethrum leucanthemum Franch.

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  37903
NCBI  99072
EOL  482333
GRIN  t:104402
IPNI  230103-1
TPL  gcc-135712

Нівя́нік звычайны[1], Папоўнік[2], Цюцюпан[3] (Leucanthemum vulgare) — від кветкавых раслін з роду Нівянік (Leucanthemum) сямейства Астравыя (Asteraceae).

Беларускія народныя назвы расліны: белая ляхаўка, лугавы рамонак, пастрэл, румянак лясны[2][4], папоўка палявая[1], белаквят, кукішня, папкі, пароман, рамон[5], папы[6][7].

Батанічнае апісанне

[правіць | правіць зыходнік]
Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Шматгадовая травяністая расліна з кароткім карэнішчам (са стрыжнёвым коранем даўжынёй 6—10 см[8]). Сцябло прамое, простае або разгалінаванае ўверсе, крыху апушанае, вышынёй 30—60 (да 80) см. Лісце чаргаванае, суцэльнае. Прыкаранёвае лісце з доўгімі чарашкамі, сцябловае — амаль сядзячае. Суквецце — кошык дыяметрам 3—5 см. Краявыя кветкі кошыка (каля 20) белыя, унутраныя — жоўтага колеру. Плод — сямянка.

Распаўсюджанне і экалогія

[правіць | правіць зыходнік]

Нівянік сапраўдны распаўсюджаны ў лясной, лесастэпавай зонах і на альпійскіх лугах на тэрыторыі Еўропы (за выключэннем арктычнай зоны) і большай часткі Азіі. Святлолюбівая расліна. Расце ў светлых лясах, лясных палянах, на лугах, каля дарог, ускрайках палёў, на пасевах і пашах. Можа засмечваць адкрытыя ўчасткі, асабліва на ўрадлівай глебе[8]. Цвіце ў чэрвеніверасні.

Маладыя сцёблы расліны можна ўжываць як салату[2]. Адвар кветак ёсць мачагонным сродкам[2]. Ёсць некалькі садовых форм і сартоў расліны, якія выкарыстоўваюць як дэкаратыўныя[2].

Зноскі

  1. а б Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 74. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. а б в г д Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
  3. Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 1996. ISBN 985-11-0057-9
  4. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878
  5. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
  6. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  7. Добровольский В. Н. Смоленский областной словарь. Смоленск, 1914
  8. а б Сорные растения. Leucanthemum vulgare Lam. — Нивяник обыкновенный, поповник луговой // Агроэкологический атлас России и сопредельных стран: экономически значимые растения, их болезни, вредители и сорные растения (руск.)