З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нівя́нік найвялікшы (Leucanthemum maximum ) — від кветкавых раслін з роду Нівянік (Leucanthemum ) сямейства Астравыя (Asteraceae ).
Шматгадовая травяністая расліна з кароткім карэнішчам . Сцябло прамое, вышынёй 50—100 см. Сцябловае лісце сядзячае, ніжняе з чаранкамі. Суквецце — кошык дыяметрам да 12 см, з краявымі кветкамі белага колеру. Плод — сямянка .
Радзімай нівяніка найвялікшага з’яўляюцца Пірэнеі (Францыя , Іспанія ). Натуралізваны ў Аўстраліі , Новай Зеландыі , Паўночнай Амерыцы [ 1] . На тэрыторыі Беларусі інтрадуцыраваны ў 1960 годзе[ 2] .
Размнажаецца насеннем і вегетатыўна . Зацвітае на другі год[ 2] . Цвіце ў ліпені —жніўні [ 2] . Насенне паспявае ў жніўні—верасні [ 2] .
Дэкаратыўная расліна . Часам дзічэе[ 2] .
Зноскі
Пашына Г. В. Нівянік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі . У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн. : БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз. — С. 20.