Нідэрланды

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Нідэрланды
Koninkrijk der Nederlanden
Flag of the Netherlands.svg Герб Нідэрландаў
Сцяг Нідэрландаў Герб Нідэрландаў

Каардынаты: 52°21′00″ пн. ш. 5°46′00″ у. д. / 52.35° пн. ш. 5.766667° у. д. (G) (O) (Я)

EU-Netherlands.svg
Дэвіз: «Je Maintiendrai
(нідэрл.: Ik zal handhaven, бел.: Я выстаю
Гімн: «Het Wilhelmus»
Дата незалежнасці Абвешчана 26 ліпеня 1581 года
Прызнана 30 студзеня 1648 года (ад Іспаніі)
Афіцыйная мова Нідэрландская
Сталіца Амстэрдам¹
Найбуйнейшыя гарады Амстэрдам, Гаага, Ратэрдам
Форма кіравання канстытуцыйная манархія
Манарх
Прэм'ер-міністр
Вілем-Аляксандр
[[]]
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
131-я ў свеце
41 526 км²
18,41
Насельніцтва
• Ацэнка (студзень 2007)
Шчыльнасць

16 357 373 [1] чал. (59-я)
394 чал./км²
ВУП (ППЗ)
  • Разам (2008)
  • На душу насельніцтва

$862,9 млрд.[2]  (15-ы)
$51 657[2]
ІРЧП (2011) 0,910 (вельмі высокі) (3-ы)
Валюта еўра² (EUR, код 978)
Інтэрнэт-дамены .nl, .eu
Тэлефонны код +31
Часавы пояс +1
(1) Гаага — рэзідэнцыя ўрада
(2) Да 2002: гульдэн

Нідэрланды (нідэрл.: Nederland, нідэрландскае вымаўленне ) — заходнееўрапейская дзяржава, што амываецца Паўночным морам (даўжыня берагавой лініі — 451 км), мяжуе з Германіяй і Бельгіяй (даўжыня мяжы — 1027 км).

Сталіцай дзяржавы ёсць Амстэрдам, але парламент і ўрад знаходзяцца ў Гаазе. Іншыя важныя гарады: Ратэрдам — найвялікшы порт краіны і адзін з найбуйнейшых партоў свету, Утрэхт — цэнтр чыгуначнай сістэмы краіны і Эйндховен — цэнтр электронікі і высокіх тэхналогій.

Назва «Нідэрланды» у перакладзе азначае «ніжнія землі», аднак перакладаць яго літаральна няправільна, бо з гістарычных прычын, гэтым тэрмінам прынята зваць тэрыторыю, якая прыкладна адпавядае сённяшнім Нідэрландам, Бельгіі і Люксембургу (Бенілюкс). Нідэрланды часта завуць Галандыяй, хоць гэта палітычна некарэктна, бо Паўднёвая і Паўночная Галандыя — гэта толькі дзве з дванаццаці правінцый Нідэрландаў.

Палітычная структура[правіць | правіць зыходнік]

Карта краіны

Першая канстытуцыя Нідэрландаў 1815 г. надзяляла асноўнай уладай караля, але давала заканадаўчыя паўнамоцтвы двухпалатнаму парламенту (Генеральным штатам). Сучасная канстытуцыя краіны была прынятая ў 1848 годзе з ініцыятывы караля Вілема II і вядомага ліберала Ёхана Рудольфа Торбеке. Гэтую канстытуцыю можна лічыць «мірнай рэвалюцыяй», таму што яна рэзка абмежавала ўладу караля і перадала выканаўчую ўладу кабінету міністраў. Парламент з таго часу абіраўся на наўпростых выбарах, і ён атрымаў вялікі ўплыў на рашэнні ўрада. Такім чынам, Нідэрланды сталі адной з першых краін у Еўропе, што здзейснілі пераход ад абсалютнай манархіі да канстытуцыйнай манархіі і парламенцкай дэмакратыі.

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

Нідэрланды падзяляюцца на 12 правінцый (апошняя правінцыя Флеваланд створаная ў 1986 г. на асушаных тэрыторыях), правінцыі падзяляюцца на гарадскія і сельскія камуны. Правінцыі маюць выбарны орган самакіравання — Правінцыйныя Штаты, якія абіраюцца на чатыры гады. На чале Правінцыйных Штатаў стаіць каралеўскі камісар. Жыхары камун абіраюць Раду на чатыры гады. Яе выканаўчы орган — калегія бургамістра і муніцыпальных дараднікаў — узначальваецца бургамістрам, якога прызначае каралева.

Адміністрацыйнае дзяленне
Правінцыі Плошча сушы,

тыс. км²

Насельніцтва,

тыс. чал.

Сталіца
Гелдэрланд

(Gelderland)

5,015 1533,7 (1970)

1978,688 (2007)

Арнэм

(Arnhem)

Гронінген

(Groningen)

2,347 522,4 (1970)

573,923 (2007)

Гронінген

(Groningen)

Дрэнтэ

(Drenthe)

2,655 372,6 (1970)

485,986 (2007)

Асэн

(Assen)

Зеландыя

(Zeeland)

1,796 310,3 (1970)

380,548 (2007)

Мідэлбург

(Middelburg)

Лімбург

(Limburg)

2,169 1012,4 (1970)

1127,637 (2007)

Маастрыхт

(Maastricht)

Аверэйсел

(Overijssel)

3,340 932,9 (1970)

1116,402 (2007)

Зволе

(Zwolle)

Паўночны Брабант

(Noord-Brabant)

4,949 1819,5 (1970)

2418,698 (2007)

Хертагенбас

('s-Hertogenbosch)

Паўночная Галандыя

(Noord-Holland)

2,667 2260,0 (1970)

2613,992 (2007)

Харлем

(Haarlem)

Утрэхт

(Utrecht)

1,359 816,4 (1970)

1190,721 (2007)

Утрэхт

(Utrecht)

Флеваланд

(Flevoland)

1,412 374,394 (2007) Лелістад

(Lelystad)

Фрысландыя

(Friesland)

3,357 526,7 (1970)

642,169 (2007)

Леўвардэн

(Leeuwarden)

Паўднёвая Галандыя

(Zuid-Holland)

2,871 2991,7 (1970)

3 453 756 (2007)

Гаага

(Den Haag,
's-Gravenhage)

Заўвага: Дадзеныя аб насельніцтве на 1970 г. узятыя з Вялікай савецкай энцыклапедыі, на 1 студзеня 2007 г. — з сайта Цэнтральнага Бюро Статыстыкі Нідэрландаў [1].

Найбуйнейшыя гарады[правіць | правіць зыходнік]

Паводле перапісу насельніцтва 2001 г., найбуйнейшыя гарады Нідэрландаў:

N горад правінцыя насельніцтва
1 Амстэрдам Паўночная Галандыя 734533
2 Ратэрдам Паўднёвая Галандыя 595198
3 Гаага Паўднёвая Галандыя 442273
4 Утрэхт Утрэхт 256393
5 Эйндховен Паўночны Брабант 203391
6 Цілбург Паўночны Брабант 195767
7 Гронінген Гронінген 174240
8 Брэда Паўночны Брабант 162307
9 Неймеген Гелдэрланд 153684
10 Апелдорн Гелдэрланд 153681
11 Энсхедэ Аверэйсел 150447
12 Алмерэ Флеваланд 150359
13 Харлем Паўночная Галандыя 148373
14 Арнэм Гелдэрланд 139299
15 Занстад Паўночная Галандыя 136102

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

Насельніцтва Нідэрландаў (тыс. чал.) у 1961—2003

Колькасць насельніцтва паводле ацэнкі на 1 ліпеня 2007 г. складае каля 16 377 200 чал. [2](англ.) . У спісе краін паводле колькасці жыхароў [3](англ.)  Нідэрланды займаюць 59 месца. У параўнанні з іншымі краінамі Еўропы, насельніцтва Нідэрландаў вельмі хутка расло апошнія паўтара стагоддзі: 3 млн. жыхароў у 1850 г., 5 млн. — у 1900 г. і 16 млн. у 2000 г. Для параўнання: насельніцтва Бельгіі ў той жа перыяд павялічылася ўсяго прыкладна ўдвая: з 4,5 млн. жыхароў у 1850 г. да 10 млн. у 2000 г.

У Нідэрландах жывуць дзве карэнныя групы насельніцтва: нідэрландцы і фрызы, а таксама вялікі лік імігрантаў. Этнічны склад насельніцтва: 80,8 % нідэрландцы, 2,4 % немцы, 2,4 % інданезійцы, 2,2 % туркі, 2,0 % сурынамцы, 1,9 % мараканцы, 1,5 % індыйцы, 0,8 % антыліанцы і арубанцы, і 6,0 % — іншыя этнічныя групы. Склад насельніцтва паводле веравызнання: 30 % каталікі, 21 % пратэстанты, 5,8 % мусульмане, 0,6 % індуісты, 1,6 % вызнаюць іншыя рэлігіі, і 41 % не належаць ні да адной рэлігіі. Насельніцтва Нідэрландаў з'яўляецца самым высокім у свеце: сярэдні рост дарослых мужчын — 1,83 м, дарослых жанчын — 1,70 м.

Геаграфічныя дадзеныя[правіць | правіць зыходнік]

Нідэрланды, здымак са спадарожніка (май 2000 г.)

Нідэрланды — самая густанаселеная краіна Еўропы (калі выключыць некалькі краін-карлікаў). Краіна размешчаная на землях у вусцях рэк Рэйна, Мааса і Шэльды. З глеб, нанесеных гэтымі рэкамі, утварыліся дэльта і шырокая пляскатая нізіна. Палова тэрыторыі ляжыць ніжэй за узровень мора, і толькі на поўдні Нідэрландаў мясцовасць узвышаецца на 30 м і больш. Вялікая частка нізін знаходзіцца ў правінцыях Паўночная Галандыя, Паўднёвая Галандыя і Флеваланд. Берагавая лінія сфарміраваная наноснымі дзюнамі. За імі ідуць некалі адваяваныя ў мора землі — польдэры, абароненыя дзюнамі і дамбамі ад марскіх вод. Аб рукатворных польдэрах гаворыць мясцовая прымаўка: «Бог стварыў мора, а галандцы — берагі». Найвышэйшы пункт краіны — Валсерберг (322 м), размяшчаецца на паўднёвым усходзе, а найніжэйшы — Заўдпластполдэр (-6,74 м ніжэй за ўзровень мора).

Клімат[правіць | правіць зыходнік]

Лета цёплае: сярэдняя тэмпература ліпеня 16—17 °C. Сярэдняя тэмпература студзеня каля 2 °C на ўзбярэжжы і трохі халадней углыб кантынента. Узімку, калі з Сібіры ўрываюцца антыцыклоны, тэмпература падае ніжэй за 0 °C, выпадае снег, а каналы і азёры пакрываюцца лёдам. Сярэднегадавыя ападкі — 80 см, але ва ўнутраных правінцыях іх менш.

Меліярацыя[правіць | правіць зыходнік]

З часоў Рымскай Імперыі галандцы адваёўваюць зямлю ў мора. Першыя польдэры з'явіліся яшчэ ў XIII стагоддзі, і з тых часоў уздоўж узбярэжжа былі асушаныя значныя плошчы. Буйныя меліярацыйныя праекты былі ажыццёўленыя ў 19301950 гг. Пасля моцнай паводкі 1953 г., калі мора прадзерла шматлікія берагавыя дамбы, вырашылі правесці ў жыццё «План Дэльта», які прадугледжваў аддзяленне ад мора вусцяў рэк, з захаваннем суднаходства на шматлікіх каналах.

Эканоміка[правіць | правіць зыходнік]

Нідэрланды маюць сучасную высокаразвітую постіндустрыяльную эканоміку. Найважнейшыя галіны:

Цяжкая індустрыя: нафтаперапрацоўка, хімічная вытворчасць, чорная металургія і машынабудаванне сканцэнтраваныя ў прыбярэжных раёнах, асабліва ў Ратэрдаме, а таксама ў Эймяйдэне, Дордрэхце, Арнеме і Наймегене. Усе гэтыя гарады стаяць на суднаходных рэках або каналах. На марскім узбярэжжы размешчаныя ветраэнергетычныя фермы. Развітая таксама вытворчасць шакалада, цыгар, джына, піва. Вядомай галіной, нягледзячы на сціплыя маштабы, з'яўляецца апрацоўка дыяментаў у Амстэрдаме.

Здабываючая прамысловасць[правіць | правіць зыходнік]

Важнае значэнне мае прыродны газ (4-е месца паводле здабывання ў свеце). Трубаправодамі газ перадаецца з Гронінгена па ўсёй краіне і на экспарт. Да 1975 г. у правінцыі Лімбург здабывалі вугаль. У гарадах Хенгела і Дэлфзяйл працавалі саляныя шахты з аб'ёмам здабывання 4 млн. т на год.

Транспарт[правіць | правіць зыходнік]

Пляскаты рэльеф стварае спрыяльныя ўмовы для развіцця сеткі дарог, але вялікі лік рэк і каналаў стварае пэўныя цяжкасці і рызыкі для дарожнага будаўніцтва.

  • Агульная даўжыня чыгуначнай сеткі складае 2753 км (з іх электрыфікаваныя 68 % — 1897 км).
  • Агульная даўжыня аўтамабільных дарог — 111 891 км.
  • Агульная даўжыня суднаходных рэк і каналаў — 5052 км.

Важную ролю ў эканоміцы краіны таксама адыгрывае акіянскае суднаходства. Ратэрдам з'яўляецца адным з найбуйнейшых марскіх партоў свету паводле грузазвароту. Нідэрланды прапускаюць праз сябе значную частку еўрапейскіх грузаплыняў. Авіякампанія KLM абслугоўвае шматлікія міжнародныя маршруты.

Сельская гаспадарка[правіць | правіць зыходнік]

Сельская гаспадарка ў Нідэрландах з'яўляецца высокаінтэнсіўным і значным сектарам эканомікі, хоць у ім у 2005 годзе было занята ўсяго каля 1,0 % насельніцтва краіны і выраблялася не больш за 1,6 % ВУП. У 2005 г. сельскагаспадарчы экспарт перавысіў 17 млрд. еўра (больш за 6 % таварнага экспарту краіны), каля 80 % экспарту спажываюць краіны Еўрасаюза (Германія — 25 %, Вялікабрытанія — 12 %). У структуры аграрнага экспарту пераважаюць гародніна і кветкі (12 млрд. еўра) і прадукты малочнай жывёлагадоўлі (5 млрд. еўра).

Зямельныя ўгоддзі. Землі сельскагаспадарчага прызначэння займаюць каля 65 % тэрыторыі краіны. Каля 27 % сельскагаспадарчых угоддзяў занятыя ворнымі землямі, 32 % — пашамі і 9 % пакрыта лясамі. Дзель паш бесперапынна падае, з 1995 па 2005 гг. гэтыя ўгоддзі скараціліся на 8,2 %, што звязана ў асноўным з пашырэннем жыллёвага будаўніцтва.

За глебай у Нідэрландах даглядаюць дбайна, акрамя таго, паводле колькасці ўносных мінеральных угнаенняў на 1 га краіна ў 2005 г. займала першае месца ў свеце.

Раслінаводства. У некаторых раёнах краіны пераважае кветкаводства. Вырошчваецца таксама бульба, цукровы бурак і збожжавыя культуры. Важны артыкул экспарту — высакаякасная парніковая і кансерваваная гародніна.

Цяплічная гаспадарка. Паводле плошчаў, адведзеных пад цяплічную гаспадарку, Нідэрланды займаюць першае месца ў свеце. З 1994 па 2005 гг. плошча цяпліц узрасла з 13 да 15 тыс. га. Ацяпляюцца цяпліцы звычайна мясцовым прыродным газам. 60 % абароненага грунта адведзена пад кветкаводства.

Культура[правіць | правіць зыходнік]

Рэмбрандт ван Рэйн — адзін з самых вядомых мастакоў міру

У Нідэрландах працавалі шматлікія вядомыя мастакі. У XVII стагоддзі жылі такія майстры, як Рэмбрандт ван Рэйн, Ёханес Вермеер, Ян Стэйн і шматлікія іншыя. У XIX і XX стагоддзях былі знакаміты Вінцэнт Ван Гог і Піт Мандрыан. Морыс Карнеліс Эшэр вядомы як мастак-графік. Вілем дэ Конінг атрымаў адукацыю ў Ратэрдаме, і пасля стаў вядомым амерыканскім мастаком. Нан ван Мейхерэн выславіўся за свае падробкі класічных карцін.

У Нідэрландах жылі філосафы Эразм Ратэрдамскі і Спіноза, і там былі выкананыя ўсе асноўныя працы Дэкарта. Навуковец Хрысціян Гюйгенс адкрыў спадарожнік Сатурна Тытан і вынайшаў маятнікавы гадзіннік.

З Нідэрландамі звычайна асацыююцца ветракі, цюльпаны, драўляныя чаравікі і гліняны посуд з Дэлфта.

Спорт[правіць | правіць зыходнік]

Самым папулярным відам спорту ёсць футбол. Вялікае значэнне таксама маюць тэніс, веласіпедны спорт, хакей на траве, валейбол, гандбол, канькабежны спорт і гольф. Верагодна, адзіным вядомым відам спорту, вынайдзеным у Нідэрландах, з'яўляецца карфбол — спрошчаная форма баскетбола, якая не вымагае вялікага атлетызму. На алімпіядах і чэмпіянатах свету спартсмены Нідэрландаў выгульваюць вельмі вялікі лік медалёў адносна колькасці насельніцтва краіны. Тысячы заўзятараў з Нідэрландаў наведваюць спаборніцтвы ў замежных краінах, апрануўшыся ў аранжавыя майкі, якія заўсёды носяць гульцы нацыянальнай зборнай па футболу.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Кнігапіс[правіць | правіць зыходнік]

  • В. А. Бакир, Ю. Б. Ларионова. Нидерланды. Путеводитель. Вокруг света, 2005. 216 стр. ISBN 5-98652-011-4.
  • Paul Arblaster. A History of the Low Countries. Palgrave Essential Histories Series New York: Palgrave Macmillan, 2006. 298 pp. ISBN 1-4039-4828-3.
  • J. C. H. Blom and E. Lamberts, eds. History of the Low Countries (1999).
  • Jonathan Israel. The Dutch Republic: Its Rise, Greatness, and Fall 1477—1806 (1995).
  • J. A. Kossmann-Putto and E. H. Kossmann. The Low Countries: History of the Northern and Southern Netherlands (1987).
  • Christophe de Voogd. Geschiedenis van Nederland. Arena Amsterdam, 2000. 368 pp. ISBN 90-6974-367-1.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]