Ніжнялужыцкая гімназія
Ніжнялужыцкая гімназія | |
---|---|
![]() | |
Арыгінальная назва |
н.-луж.: Dolnoserbski gymnazium Chóśebuz ням.: Niedersorbisches Gymnasium Cottbus |
Заснавана | 1952 |
Тып | гімназія[d] |
Сайт | nsg-cottbus.de |
![]() |
Ніжнялужыцкая гімназія, поўная назва Ніжнялужыцкая гімназія Котбус (н.-луж.: Dolnoserbski gymnazium Chóśebuz, ням.: Niedersorbisches Gymnasium Cottbus) — назва сярэдняй навучальнай установы, якая знаходзіцца ў Германіі ў горадзе Котбус. Адзіная сярэдняя навучальная ўстанова, у якой выкладанне вядзецца на ніжнялужыцкай мове.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Сербская гімназія была заснавана 1 верасня 1947 года ў горадзе Котбус па ініцыятыве лужыцкага грамадскага дзеяча Фрыда Мештка. Першапачаткова мела назву «Serbska wuša šula» (Сербская сярэдняя школа). У першы год навучэння ў гімназіі вучыліся 76 вучняў і выкладалі 8 настаўнікаў. Першы выпуск быў у 1954 годзе. У 1959 годзе на аснове школы была створана Сербская пашыраная сярэдняя школа (Serbska rozšyrjona wuša šula).
У 1974 годзе гімназіі было нададзена імя ніжнялужыцкай пісьменніцы Мар’яны Домашкайц.
У наш час у гімназіі навучаюцца каля 690 вучняў.
Вядомыя супрацоўнікі і выпускнікі[правіць | правіць зыходнік]
- Аня Поганчава (нар. у 1970 годзе) — навуковы супрацоўнік Сербалужыцкага інстытута і тэлевядучая праграмы «Łužyca» на ніжнялужыцкай мове.
- Альфрэд Мешканк — выкладчык фізікі і астраноміі[1], лужыцкі перакладчык.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
Зноскі
- ↑ Łużyczanie i inne mniejszości językowe, kulturowe i etniczne w Europie, Zeszyty Łużyckie, т. 46 (2012)
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Афіцыйны сайт гімназіі (ніжнялуж.)