Ніжняя Омка (сяло)
Выгляд
Сяло
Ніжняя Омка
|
Ніжняя Омка (руск.: Ни́жняя О́мка) — сяло, адміністрацыйны цэнтр Ніжняомскага раёна Омскай вобласці Расіі. Заснавана ў 1765 годзе. Насельніцтва — 4592 чалавекі (2021). Знаходзіцца ў межах Барабінскай нізіны, якая адносіцца да Заходне-Сібірскай раўніны, на правым беразе ракі Ом, крыху ніжэй вусця ракі Ачаірка. Вышыня цэнтра — 99 метраў над узроўнем мора.
Сяло знаходзіцца за 120 км на паўночны ўсход ад абласнога цэнтра горада Омска і за 25 км ад мяжы з Новасібірскай вобласцю. Найбліжэйшы горад Калачынск размешчаны за 71 км ад Ніжняй Омкі.