Нізкі Рынак

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Ніжні Рынак, Мінск)
Аэрафотаздымак, 1941 г.

Ні́зкі Ры́нак — гістарычная мясцовасць у цэнтры Мінска, старажытны асяродак гандлю ў горадзе. Месціцца пры ўтоку ракі Нямігі ў Свіслач.

Архітэктурнымі дамінантамі мясцовасці былі замак, Халодная сінагога, комплекс кляштара баніфратаў з касцёлам Святога Яна і царква Святых Апосталаў Пятра і Паўла. Пасля Другой сусветнай вайны гістарычная забудова была цалкам зруйнаваная савецкімі ўладамі.

На паўднёвы ўсход ад Нізкага Рынка пачынаюцца Цёмныя Крамы, па поўдзень — Высокі Рынак, на захад — Ракаўскае прадмесце, на поўнач — Замчышча.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

На плане 1857 года

Нізкі Рынак пачаў забудоўвацца як гандлёва-рамесніцкі пасад перад паўднёвай сцяной замка, за валамі і ровам, пры ўтоку ракі Нямігі ў Свіслач. Размешчаная на хісткай абалоне, мясцовасць часта пакутавала ад паводак.

Да канца XVI — пачатку XVII стст. Нізкі Рынак значна павялічыўся. Тут утварыліся новыя вуліцы і завулкі. Цэнтральнымі і найбольш вялікімі трасамі Нізкага Рынка былі старадаўнія вуліцы Няміга, Ракаўская і Зыбіцкая. Вуліца Няміга пачала ўтварацца, мяркуючы паводле археалагічных матэрыялаў, дзесьці ў XIII ст. на старым гандлёвым гасцінцы на паўднёвы захад паабапал невялікай, але паўнаводнай у старажытнасці рэчкі. Вуліца Зыбіцкая пачыналася непасрэдна з плошчы Нізкага Рынка і праходзіла на паўднёвы ўсход уздоўж правага берага Свіслачы ля падножжа ўзгорка Высокага Рынка. Траса вуліцы злучала Нізкі Рынак з Валокамі Полацкімі. Вуліца Казьмадзям’янаўская злучала мясцовасць з Цёмнымі Крамамі, Школьная — з Высокім Рынкам.

Халодная сінагога, 1903 г.

У пачатку ХХ ст. Замчышча ўваходзіла ў другую паліцэйскую частку горада.

Сучаснасць[правіць | правіць зыходнік]

Вуліцы і плошчы[правіць | правіць зыходнік]

Цяперашняя назва Першапачатковая назва Былыя назвы
8 Сакавіка плошча Нізкі Рынак плошча Рыбны Рынак плошча
Зыбіцкая вуліца Зыбіцкая вуліца Гандлёвая вуліца (1866—2010)
Няміга вуліца Нямігская вуліца Няміга-Школьная вуліца (частка)
Няміга-Раманаўская вуліца (частка)
Кацярынінская вуліца (частка, 18661926)
Кастуся Каліноўскага вуліца (частка, 19261940-я)
Козьма-Дзям’янаўскі спуск Козьма-Дзям’янаўская вуліца Францішка Скарыны вуліца (19261933)
Дзям’яна Беднага вуліца (19331940-я)
Эстакада праспекта Пераможцаў Рэзніцкая вуліца Мясніцкая вуліца (з 1866)[1][2]

Галерэя[правіць | правіць зыходнік]

Гістарычныя планы і праекты[правіць | правіць зыходнік]

Гістарычныя здымкі[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. Іван Сацукевіч. Тапанімія вуліцы і плошчаў Мінска ў ХІХ — пачатку ХХ стст.
  2. Вячеслав Бондаренко. Названия минских улиц за последнее столетие: тенденции, загадки, парадоксы

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]