Нежын

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Ніжын)
Jump to navigation Jump to search
Горад
Нежын
Ніжин
Сцяг Герб
Сцяг
Герб
Panoramio - V&A Dudush - Центральная площадь Нежина.jpg
Краіна
Раён
Каардынаты
Гарадскі галава
Прыходзька М. В.
Заснаваны
Першае згадванне
Ранейшыя назвы
Уненеж
Горад з
Плошча
43,2 км²
Сярэдняя точка
121 м
Тып клімату
ўмераны умерана кантынентальны
Афіцыйная мова
Украінская мова
Насельніцтва
74105 чалавек (2010)
Шчыльнасць
1773.15 чал./км²
Нацыянальны склад
Канфесійны склад
Часавы пояс
Тэлефонны код
+380-4631
Паштовыя індэксы
16600
Аўтамабільны код
СВ; ММ, МН (1995-2004 гг.); РМ (1992-1994 гг.)
КОАТУУ
7410400000
Афіцыйны сайт
nizhynrada.org (укр.) 
Нежын на карце Украіны
Нежын (Украіна)
Нежын

Не́жын (укр.: Ніжин) — горад у Чарнігаўскай вобласці Украіны, адміністрацыйны цэнтр Нежынскага раёна. Стаіць на Астры (прытоку Дзясны).

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

  • Пад 1078 годам у «Аповесці мінулых гадоў» (Іпацьеўскі спіс) упамінаецца Няжаціна Ніва, дзе адбылася бітва[ru] рускіх князёў з полаўцамі. Аднак дапушчэнне, што Няжаціна Ніва знаходзілася на месцы цяперашняга Нежына, лічыцца малаімаверным[1].
  • З 1147 года ўпамінаецца як Уненеж[2][3] («Когда же услышали другие города, — Уненеж, Белая Вежа, Бохмач, — что Всеволож взят»).
  • У 1239 г. — (у кастрычніку) атрад мангольскага хана Менгу па дарозе на Чарнігаў знішчыў умацаванні Уненжа (Нежына). Амаль паўтара стагоддзя тут вандравалі нікому не падпарадкаваныя атрады броднікаў (берладнікаў).
  • У 1320 г. Нежын (пад назвай «Нежынскае гарадзішча») увайшоў у склад Вялікага Княства Літоўскага, у 1471 годзе стала цэнтрам староства ў Кіеўскім ваяводстве[4].
  • У 1380 г. — па дагаворы паміж маскоўскім князем Дзмітрыем Данскім і чарнігаўскім князем Дзмітрыем Альгердавічам Нежын увайшоў у склад Вялікага Княства Літоўскага, і ўвайшоў у склад кааліцыі княстваў, якую ўзначальваў маскоўскі князь. Кааліцыя стала вынікам імкнення маскоўскага князя выйсці з-пад залежнасці татарскай Залатой Арды і барацьбы за далучэнне ўдзельных княстваў былой старажытнарускай дзяржавы з Вялікім Княствам Літоўскім, якое таксама прэтэндавала на ролю «збіральніка» старажытнарускай спадчыны.
  • У 15001503 г. — у ходзе маскоўска-літоўскай вайны Нежын у складзе Чарнігава-Северскай зямлі адышоў да Масковіі.
  • У 1514 г. — Уненж называецца Нежын. І гетман Яўстафій Ружынскі ўтварыў «Нежынскі казацкі полк».
  • У 1618 г. — згодна з Дэулінскім дагаворам уся Северская зямля з Чарнігавам і Нежынам трапляе пад уладу Польшчы і ўваходзіць у склад Кіеўскага ваяводства. Польскі кароль Жыгімонт III Ваза пачаў умацоўваць асноўныя гарады, і на месцы старога гарадзішча ўзведзены новы горад і земляная цытадэль.
  • У 1625 г. — 26 сакавіка Нежын атрымаў Магдэбургскае права[3][4], зямельныя ўладанні і герб з выяваю Георгія Пераможца[ru]. Створана гарадское самакіраванне на чале з войтам.
  • У 1648 г. — у чэрвені войска Багдана Хмяльніцкага вызвалілі Нежын ад польскага панавання. Сфарміравалі Нежынскі казацкі полк (10 тыс. казакоў). Казакі Нежынскага палка ў 1649 г. прымалі ўдзел у паходзе на Кодак. У 1653 г. пад камандаваннем Івана Золотаренко ваявалі на поўначы Чарнігаўшчыны, а ў 1654—1655 гг. прымалі ўдзел у вызваленні Беларусі ад польска-літоўскіх захопнікаў.
  • У 1649 г. — Нежын быў зроблены цэнтрам кіравання аднаго з вялікіх маларасійскіх казацкіх палкоў «Нежынскі» (10000 казакоў), і заставаўся ім да 1782 г..
  • У 1654 г. — паводле рашэнняў Пераяслаўскай Рады і сакавіцкіх артыкулаў[ru], Нежын, як і ўся тэрыторыя Левабярэжжа Украіны, быў далучаны да Расіі.
  • У 1667 г. — маскоўскія войскі пад камандаваннем князя Рамаданаўскага спалілі горад, разграміўшы антымаскоўскае паўстанне.
  • У 1708 г. — Нежын быў прыпісаны да Кіеўскай губерні, у 1781 г. прызначаны павятовым горадам Чарнігаўскага намесніцтва, у 1797 г. ўвайшоў у склад Маларасійскай губерні, у 1802 г. — Чарнігаўскай.
  • У 1831 г. — Магдэбургскае права юрыдычна адменена ўказам Мікалая I. Паступова Нежын ператвараецца ў правінцыйны гарадок Расійскага дзяржавы.
  • У 1943 г. — Нежын вызвалілі ад нямецкіх акупантаў.
Дынаміка колькасці насельніцтва Нежына
  • у 1782 г. — 11000 жыхароў,
  • у 1897 г. — 32000 ж.,
  • у 1914 г. — 52000 ж.,
  • у 1918 г. — 30000 ж.,
  • у 1939 г. — 39000 ж.,
  • у 1943 г. — 25000 ж.,
  • у 1980 г. — 72800 ж.,
  • у 1990 г. — 80600 ж.,
  • у 2006 г. — 76600 ж.,

Выдатнасці[правіць | правіць зыходнік]

Мікалаеўскі сабор у г. Нежын

Вядомыя асобы[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. Нежатина Нива // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907.
  2. Нежин // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) — СПб., 1890—1907.
  3. 3,0 3,1 Нежин // Украинская Советская Энциклопедия. том 7. Киев, «Украинская Советская энциклопедия», 1982. стр. 223.
  4. 4,0 4,1 Нежин // Большая Российская Энциклопедия / редколл., гл. ред. Ю. С. Осипов. том 22. М., научное издательство «Большая Российская Энциклопедия», 2013. стр. 280-281.

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]