Нізам DRedd
Значнасць аб’екта артыкула пастаўлена пад сумненне. |
| Нізам DRedd | |
|---|---|
| руск.: Низам Русланович Маметалиев[1] амер. англ.: Nizam Mametaliyev | |
| | |
| Асноўная інфармацыя | |
| Імя пры нараджэнні | руск.: Низам Русланович Маметалиев[2] |
| Поўнае імя | Маметаліеў Нізам Русланавіч |
| Дата нараджэння | 1 жніўня 1989[3][4] (37 гадоў) |
| Месца нараджэння | |
| Краіна | |
| Музычная дзейнасць | |
| Прафесіі | рэпер, музычны прадзюсар |
| Гады актыўнасці | 2007-зараз |
| Інструменты | вакал |
| Жанры |
хіп-хоп альтэрнатыўны рэп поп аўтарская песня балада поп-рэп гангста-рэп хардкор-рэп |
| Псеўданімы | Нізам DRedd |
| Лэйблы | «Almaty Legion», Believe |
| Узнагароды | |
| Аўтограф |
|
| Лагатып |
|
| nizamdredd.com | |
Маметаліеў Нізам Русланавіч — казахстанскі рэп-выканаўца уйгурскага паходжання, больш вядомы пад сцэнічнымі псеўданімамі Нізам DRedd[5][6] і DRedd[7] (нар. 1 жніўня 1989, Алматы, Казахская ССР, СССР) — неаднаразовы ўдзельнік онлайн-батлаў hip-hop.ru, InDaRnB[8]. Найбольшую вядомасць атрымаў дзякуючы такім трэкам, як «Страха нет» (Страху няма), «Грусти по-счастливому» (Сумуй па-шчасліваму)[9].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нізам Маметаліеў нарадзіўся 1 жніўня 1989 года[10][11] ў горадзе Алматы. Бацька, Руслан Маметаліеў — уйгур, маці, Анісат Маметаліева — лачка. З юнацтва захапляўся рэпам. Скончыў 9 класаў у сярэдняй школе № 69 горада Алматы, падчас навучання ў школе актыўна займаўся спортам, ездзіў на спаборніцтвы. У кастрычніку 2013 года ў горадзе Алматы адбыліся спаборніцтвы па армрэстлінгу. Турнір сабраў больш за 200 удзельнікаў з розных рэгіёнаў, Нізам заваяваў першае месца[12], стаўшы чэмпіёнам горада Алматы па армрэстлінгу ў катэгорыі суперцяжкай вагі (звыш 100 кг). Пасля заканчэння сярэдняй школы паступіў у «Каледж архітэктуры, дызайну і інжынерыі», які скончыў у 2009 годзе[13]. У 2010 годзе заняўся відэаграфіяй[14], пазней здымаў рэкламныя ролікі для такіх буйных брэндаў, як Toyota, Lexus, Coca-Cola, Visa, Servier, Abbott і г.д. Пачаўшы музычную кар’еру, узяў сабе сцэнічны псеўданім DRedd[15]. Паводле слоў Нізама, DRedd — гэта яго ўнутраны голас. Вядомасць атрымаў дзякуючы сацыяльным сеткам, дзе распаўсюджвалася яго музыка. Сярод яго ранніх работ найбольш папулярным стаў трэк «Города» (Гарады). Пазней стаў вядомы не толькі ў Казахстане, але і ў іншых постсавецкіх краінах[16].
Кар’ера
[правіць | правіць зыходнік]Музыкай пачаў актыўна займацца з андэрграўндных батл-трэкаў у 2007 годзе, да музыкі вельмі захапляўся кінафільмамі, што і прывяло да творчай дзейнасці. 29 кастрычніка 2010 год года ўпершыню выступіў на канцэрце[17][18] у родным горадзе Алматы. У 2016 годзе Нізам выступіў у ролі суддзі другога сезона рэп-батла SLOVO: Казахстан[19].
У 2009 годзе пасля знаёмства з такімі выканаўцамі, як GMS і Offside, яны разам ствараюць групу Almaty Legion[20]. Пасля распаду групы назва лэйбла «Almaty Legion» засталася за Нізамам. У 2010 годзе Нізам выпускае першы сольны мікстэйп «Я против» (Я супраць)[21].
З 2010 па 2012 ён канфліктаваў і зачапляў у сваіх трэках многіх рэпераў, з’яўляліся сумесныя трэкі з рознымі выканаўцамі[22].
З 2013 года пачаўся актыўны перыяд у музыцы, было напісана шмат трэкаў. Але па нявыяўленых прычынах некаторыя з іх былі страчаны.
Альбом «Реабилитация»[23][24][25](Рэабілітацыя) выйшаў у 2015 годзе і складаўся з 24 кампазіцый. Палову з іх Нізам выконвае сольна. Такія кампазіцыі, як «Давай, вставай!» (Давай, уставай!), «Моя свобода» (Мая свабода), «Кем мы были раньше» (Кім мы былі раней) з’яўляюцца аднымі з самых папулярных сярод прыхільнікаў творчасці Нізама.
У 2017 годзе выйшаў альбом «Пик»[26] (Пік). Трэк з альбома пад назвай «Уставшие люди» (Стамлёныя людзі) трапляе ў эфір на тэлеканале MuzzOne. Пра гэта ён успамінае ў інтэрв’ю для праграмы BackStage Media Academy:
Вось яшчэ адзін вопытны рэпер, які прэтэндуе на званне галоўнага рэп-адкрыцця гэтага года. Яркі прадстаўнік казахстанскага хіп-хопу, у рэпе якога ёсць і лірычныя, і батлавыя трэкі. Ён распавёў нам шмат цікавых і забаўных фактаў са свайго жыцця. Напрыклад, некалькі гадоў таму на адным канцэрце са Скрыптанітам народу сабралася менш, чым выступаючых рэпераў[27], а калі Нізам трапіў у бальніцу, хлопцы, якія прыехалі яго наведаць, былі Oxxxymiron і СД[28]. — Rap-Info.com
6 чэрвеня 2024 года Нізам выпусціў кнігу пад назвай «Низам DRedd. Стихи»[29][30][31] (Нізам DRedd. Вершы). Гэта літаратурны праект, створаны на аснове тэкстаў песень рэп-выканаўцы. Выданне з’яўляецца зборнікам лірыкі, выкарыстанай у яго трэках, і дапоўнена ілюстрацыямі.

Асабістае жыццё
[правіць | правіць зыходнік]5 кастрычніка 2018 года ў Нізама і яго жонкі Мадзіны нарадзіўся сын Атлант[32]. У 2019 годзе ён зняўcя ў фільме Акана Сатаева «Рассвет великой степи» (Рассвет вялікай стэпу), дзе сыграў сына чабана[33].
У чэрвені 2025 года ў Нізама нарадзілася дачка[34], якую назвалі Дэя.
Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Студыйныя альбомы
[правіць | правіць зыходнік]| Назва | Дэталі |
|---|---|
| «Реабилитация» (Рэабілітацыя) |
|
| «Пик» (Пік) |
|
| «Прорвёмся» (Прарвёмся) |
|
| «Все в твоих руках» (Усё ў тваіх руках) |
|
| «Раньше было по другому» (Раней было інакш) |
|
| «Белладонна» (Беладонна) |
|
| «Левиафан»[35] (Левіяфан) |
|
Мікстэйпы[правіць | правіць зыходнік]
Сінглы[правіць | правіць зыходнік]
Удзел
Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]2024 — «Низам DRedd. Стихи. Сборник лучших стихов» (Нізам DRedd. Вершы. Зборнік лепшых вершаў) — 2024. — 128 с. — ISBN 978-5-0064-0460-1. Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
Рэцэнзіі[правіць | правіць зыходнік]
Рэйтынгі і чарты[правіць | правіць зыходнік]Пасля рэлізу «Уставший зритель» (Стаміўся глядач) трэк рэпера заняў 34-ю пазіцыю ў Top-100 самых папулярных старонак рэлізаў на платформе Bandlink[36]. Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]
|