Нізкі Рынак

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Плошча Нізкі Рынак, 1918 год
Рыбны рынак у Мінску, здымак да 1917 года

Ні́зкі Ры́нак — гістарычны раён Мінска, цэнтральная гандлёвая плошча старога горада. На берагах Свіслачы справа была Гандлёвая вуліца — самая ўсходняя вуліца Верхняга горада ўздоўж ракі Свіслач. Леваруч — Набярэжная вуліца. Яны злучалі плошчу Нізкага рынку з раёнам Малочнага рынку і былой рачной прыстанню. Вуліца часта пакутавала ад паводак, размешчаная на хісткай абалоне. Таму Гандлёвая ў XVIII стагоддзі звалася Зыбіцкай. Нягледзячы на частыя паводкі, раён быў выключна выгадны сваёй блізкасцю да вады. Ужо ў XVI стагоддзі ў гэтым месцы было пабудавана некалькі вадзяных млыноў. Гандлёвай была названая пазней, дзякуючы той ролі, якую іграла ў старым Мінску.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Раён узнік як гандлёва-рамесніцкі пасад перад паўднёвай сцяной Мінскага замка, за валамі і ровам, на беразе вусця рэчкі Няміга.

Гандаль на Нізкім рынку, 1920-я
Троіцкі рынак у Мінску, здымак да 1917 года
Халодная сінагога, здымак 1943 года

Да канца XVI — пачатку XVII стст. гэты раён значна павялічыўся. Тут утварыліся новыя вуліцы і завулкі. Цэнтральнымі і найбольш вялікімі трасамі Нізкага рынку былі старадаўнія вуліцы Няміга, Ракаўская і Зыбіцкая. Вуліца Няміга пачала ўтварацца, мяркуючы па археалагічных матэрыялах, дзесьці ў XIII ст. на старым гандлёвым гасцінцы на паўднёвы захад паабапал невялікай, але паўнаводнай у старажытнасці рэчкі. Вуліца Зыбіцкая (з другой паловы XIX ст. Гандлёвая) пачыналася непасрэдна з плошчы Нізкага рынку і праходзіла на паўднёвы ўсход уздоўж правага берага Свіслачы ля падножжа ўзгорка Высокага Рынку. Траса вуліцы злучала Нізкі рынак з мясцовасцю, якая называлася Валокі Полацкія.

У пачатку ХХ ст. Замчышча ўваходзіла ў другую паліцэйскую частку горада.

Сучаснасць[правіць | правіць зыходнік]

Вуліцы і плошчы[1][2][правіць | правіць зыходнік]

Цяперашняя назва Першапачатковая назва Былыя назвы
Плошча 8 Сакавіка Плошча Нізкі Рынак Троіцкі рынак, Рыбны рынак
Зыбіцкая вуліца Зыбіцкая вуліца Гандлёвая вуліца (з 1866)
Няміга вуліца Няміская вуліца Няміга-Школьная вуліца (частка)
Няміга-Раманаўская вуліца (частка)
Кацярынінская вуліца (частка, 18661926)
Кастуся Каліноўскага вуліца (частка, 19261940-я)
Сходы да Кафедральнага сабора Казьмадзям'янаўская вуліца Францыска Скарыны вуліца (19261933)
Дзям'яна Беднага вуліца (19331940-я)
Эстакада праспекта Пераможцаў Рэзніцкая вуліца Мясніцкая вуліца (з 1866)

Зноскі

  1. Іван Сацукевіч. Тапанімія вуліцы і плошчаў Мінска ў ХІХ — пачатку ХХ стст.
  2. Вячеслав Бондаренко. Названия минских улиц за последнее столетие: тенденции, загадки, парадоксы

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]