Перайсці да зместу

Нікадзім Сулік-Сарноўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нікадзім Сулік-Сарноўскі
польск.: Nikodem Sulik-Sarnowski
Дата нараджэння 15 жніўня 1893(1893-08-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 14 студзеня 1954(1954-01-14) (60 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Дзеці Anna Sabbat[d] і Bolesław Sulik[d]
Альма-матар
Грамадзянства
Прыналежнасць Руская імператарская армія
Войска Польскае
Род войскаў пяхота Другой Польскай Рэспублікі[d], Service for Poland's Victory[d] і Армія Краёва
Званне падпалкоўнік[d], палкоўнік і брыгадны генерал
Бітвы/войны
Узнагароды і званні
камандор ордэна Брытанскай імперыі камандор ордэна «Легіён Пашаны» Крыж Храбрых залаты крыж Заслугі камандор ордэна Адраджэння Польшчы кавалер ордэна Адраджэння Польшчы залаты крыж ордэна Virtuti Militari сярэбраны крыж ордэна Virtuti Militari Bronze Medal for Long Service War Merit Cross Commander of the Order of Saints Maurice and Lazarus Armia Krajowa Cross медаль «10-годдзе здабыцця незалежнасці» медаль «Удзельніку вайны 1918—1921» крыж «За Монтэ-Касіна» крыж Незалежнасці з мячамі Gold Cross of Merit with Swords
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нікадзім Су́лік-Сарно́ўскі[1][2] (15 жніўня 1893, в. Каменна Стара  (польск.), Гродзенская губерня — 14 студзеня 1954, Лондан, Вялікабрытанія) — польскі ваенны дзеяч беларускага паходжання, камандзір 5-й Крэсовай дывізіі пяхоты Арміі Андэрса, удзельнік бітвы пад Монтэ-Касіна, брыгадны генерал (1942).

Падчас савецка-польскай вайны

[правіць | правіць зыходнік]

У час вучобы ў Пецярбургскай духоўнай семінарыі ўваходзіў у беларускі нацыянальны гурток. Да 1918 года быў афіцэрам расійскай арміі. У пачатку Першай сусветнай вайны скончыў 4-месячныя афіцэрскія курсы, ваяваў на Валыні, на Румынскім фронце, быў паранены[1].

З 1918 года — у Войску Польскім. Дзейнічаў у Самаабароне Гродзенскай, ад 25 студзеня 1919 да 16 мая 1922 года камандаваў ротай у Беластоцкім стралковым палку, які ўваходзіў у склад 1-й, а пасля яе рэарганізацыі — 4-й брыгады 2-й Літоўска-Беларускай дывізіі. Падчас савецка-польскай вайны Нікадзім Сулік-Сарноўскі прымаў удзел у паўстанні Жалігоўскага і ўзяцці Вільні польскімі войскамі ў верасні 1920 года.

Служба на камандных пасадах

[правіць | правіць зыходнік]

Пасля вайны працаваў на камандных пасадах. Ад 16 сакавіка да 27 чэрвеня 1921 года выконваў абавязкі ад’ютанта 40-й пяхотнай брыгады палкоўніка Стэфана Паслаўскага. У 1924 годзе быў афіцэрам штаба камандзіра 29-й пяхотнай дывізіі палкоўніка Станіслава Квасьнеўскага. З красавіка 1922 да верасня 1926 года з’яўляўся афіцэрам у штабе 29-й пяхотнай дывізіі, у 1926—1927 гадах займаў пасаду камандзіра роты ў 76-м Лідскім пяхотным палку. Ад верасня 1927 да лютага 1929 года Сулік-Сарноўскі быў камендантам Цэнтральнай памежнай школы. У 1929—32 гадах з’яўляўся кіраўніком Раённага ўпраўлення па фізічнай культуры і ваеннай падрыхтоўцы ў Торуні, пасля чаго з сакавіка 1932 да ліпеня 1933 гадоў працаваў камандзірам 2-га батальёна 65-га пяхотнага палка, што размяшчаўся ў Гневе.

У 1933—39 гадах Нікадзім Сулік-Сарноўскі служыў на пасадах шэрагу адзінак Корпуса аховы памежжа: ад ліпеня 1933 да мая 1935 года з’яўляўся кіраўніком батальёна «Дзедзяркалы», ад мая 1935 да красавіка 1937 года камандаваў батальёнам «Стоўбцы», ад красавіка да кастрычніка 1937 года быў намеснікам камандзіра палка «Сноў». У 1937—39 гадах быў галоўнакамандуючым батальёна і палка «Сарны».

У Другой сусветнай вайне

[правіць | правіць зыходнік]

У выніку пахода Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь ад 17 верасня 1939 года Нікадзім Сулік-Сарноўскі як камандзір палка «Сарны» удзельнічаў у бітвах з чырвонаармейцамі ў складзе згуртавання Корпуса аховы памежжа імя Вільгельма Орліка-Рукемана. У бітве пад Коцкам не трапіў у палон і пасля яе пачаў падпольную дзейнасць.

У 1939—1941 гадах — у падпольным Саюзе ўзброенай барацьбы на тэрыторыі акупіраванай Польшчы ў Варшаве, потым — у Вільні. 13 красавіка 1941 года быў арыштаваны органамі НКУС СССР, аднак ў жніўні таго ж года вызвалены ў адпаведнасці з савецка-польскім пагадненнем, пасля чаго працягнуў службу ў арміі Андэрса на тэрыторыі СССР.

Ад верасня 1941 да сакавіка 1942 года Сулік-Сарноўскі быў камандзірам 13-га пяхотнага палка арміі Андэрса, потым з’яўляўся намеснікам камандуючага 7-й пяхотнай дывізіі польскіх узброеных сіл на Захадзе. З красавіка 1942 года — камандзір 5-й Крэсовай дывізіі пяхоты, сярод асабовага складу якой было шмат беларусаў. У 1943-45 гадах удзельнічаў на чале дывізіі ў галоўных бітвах у Італіі, у тым ліку каля Монтэ-Касіна. 1 сакавіка 1944 года атрымаў званне брыгаднага генерала. Станоўча ставіўся да беларускага руху ў Войску Польскім, прыхільна ставіўся да беларускага фальклору і з жаўнерамі-беларусамі размаўляў на іх роднай мове. Разам з тым, службовая пасада не дазваляла яму легалізаваць сваю прыхільнасць на вышэйшым узроўні і ад спачування перайсці да практычнай дапамогі землякам[3].

З 1946 года жыў у Лондане, дзе і памёр. 12 верасня 1993 года ў Дамброве Беластоцкай і Каменнай Старой адбыліся ўрачыстасці з нагоды перапахавання Нікадзіма Суліка-Сарноўскага каля касцёла ў яго роднай вёсцы.

Аўтар успамінаў «Okruchy wspomniń» (Беласток, 1993)[1][2].

Вайсковыя званні

[правіць | правіць зыходнік]
  • Залаты крыж Virtuti Militari — 23 ліпеня 1944 г.
  • Срэбраны крыж Virtuti Militari — 1922 г.
  • Крыж Камандорскі Ордэну Адраджэння Польшчы — 18 студзеня 1954 г., пасмяротна.
  • Крыж Незалежнасці з мячамі[4]
  • Крыж Кавалерскі Ордэну Адраджэння Польшчы — 1928 г.
  • Крыж Храбрых (чатырохкратна) — першы ў 1921 г.
  • Залаты Крыж Заслугі з мячамі
  • Залаты Крыж Заслугі — 3 мая 1933 г.
  • Памятны медаль удзельніку вайны 1918—1921 гадоў.
  • Медаль у гонар 10-годдзя здабыцця незалежнасці Польскай Рэспублікі
  • Памятны крыж за бітву пад Монтэ-Касіна
  • Крыж Арміі Краёвай — 15 жніўня 1967 г., пасмяротна.
  • Бронзавы медаль за шматгадовую службу.

У гонар Нікадзіма Суліка-Сарноўскага названа вуліца ў Беластоку, пачатковая школа ў Любічы-Каралеўскай і сярэдняя школа ў Дамброве Бяластоцкай.

Зноскі

  1. а б в БелЭн 2002.
  2. а б ЭГБ 2001.
  3. Беларускі нацыянальны рух у польскіх узброеных сілах (1921—1947)
  4. Tadeusz Kryska-Karski i Stanisław Żurakowski, Generałowie Polski Niepodległej, Editions Spotkania, Warszawa 1991.