У Маладзечне атрымаў агульную адукацыю ў павятовым пяцікласным вучылішчы для дваран. У 1859 годзе паступіў у Пецярбургскую Імператарскую акадэмію мастацтваў, дзе спецыялізаваўся на партрэтным жывапісе. Праз чатыры гады Сілівановіч атрымаў званне вольнага мастака, пасля чаго вярнуўся ў родную вёску. Пачаў займацца царкоўным жывапісам. У 1866 годзе яму было прысвоена званне класнага мастака 3 ступені. Зноў вучыцца ў акадэміі ў класе мазаікі. Неўзабаве атрымлівае званне класнага мастака 2 ступені, а там ужо і 1 ступені. Таленавітага мастака заўважыў Брулоў, які і прапанаваў Сілівановічу прыняць удзел у стварэнні мазаікі «Тайная вячэра» ў галоўным іканастасе Ісакіеўскага сабора ў Пецярбургу.
З 1870 па 1899 год ён працаваў у Імператарскай акадэміі, дзе чытаў лекцыі. З 1864 па 1866 год ён жыў у Вільні, з 1901 года — у Бірштанах, а ў апошні перыяд жыцця — у Прэнах. У 1876 годзе яго карціна была выстаўлена на Сусветнай выставе ў Філадэльфіі, а ў 1881 годзе мастак быў узнагароджаны ордэнам Святога Станіслава трэцяй ступені.
У вёсцы Цынцавічы Вілейскага раёна адкрыты памятны знак Сілівановічу [4].
Творчасць Сілівановіча становіцца тэмай прац для яго землякоў. Некалькі карцін, прысвечаных у тым ліку Сілівановічу, намаляваў вілейскі мастак-жывапісец Эдуард Мацюшонак. [3].
Трыгубовіч В. А. Сілівановіч Нікадзім Юр'евіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 378. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).