Перайсці да зместу

Нікала Луі дэ Лакайль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нікала Луі дэ Лакайль
фр.: Nicolas-Louis de Lacaille
Род дзейнасці астраном, матэматык, пісьменнік, настаўнік, geodesist
Дата нараджэння 15 сакавіка 1713(1713-03-15)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 сакавіка 1762(1762-03-21)[3][1][…] (49 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі

член Лонданскага каралеўскага таварыства[d] (1760)

Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нікала Луі дэ Лакайль (фр.: Nicolas-Louis De la Caille; 15 сакавіка 1713 — 21 сакавіка 1762) — абат, французскі астраном.

Член Парыжскай акадэміі навук (1741), замежны ганаровы член Пецярбургскай акадэміі навук (1755), член Лонданскага каралеўскага таварыства (1760).

Нарадзіўся 15 сакавіка 1713 года ў Румін’і (Францыя). Вывучаў рыторыку і філасофію ў Калеж-дэ-Ліз’е ў Парыжы, затым тэалогію ў Наварскім калежы. Атрымаў сан абата. Астраномію вывучыў самастойна. Любоў да дакладных навук дапамагла прыняць яму рашэнне пра пераезд у Парыж, дзе знаёмства з Касіні дапамагло яму ў 1736 годзе атрымаць месца пры Парыжскай абсерваторыі.

У 1739 годзе Лакайль займаўся разам з Цэзарам Франсуа Касіні паверкай вялікага французскага градуснага вымярэння ад Парыжа да Перпіньяна і быў прызначаны прафесарам матэматыкі ў калежы Мазарыні. Тут, для сваіх слухачоў, ён падрыхтаваў цудоўныя падручнікі па матэматыцы, механіцы і астраноміі, якія вытрымалі шмат выданняў.

У 1741 годзе Лакайль быў абраны членам Французскай Акадэміі навук. 1750—1754 гадах Лакайль правёў у паўднёвым паўшар’і, на мысе Добрай Надзеі і на астравах Іль-дэ-Бурбон (Рэюньён) і Іль-дэ-Франс (Маўрыкій), вызначыў паралакс Месяца (па адпаведных назіраннях у Берліне).

Астранамічныя каталогі і сузор’і

[правіць | правіць зыходнік]

Вызначыў каардынаты прыкладна 9800 зорак паўднёвага паўшар’я, апрацаваў назіранні і вылічыў каардынаты 1942 зорак, якія ўключыў у папярэдні каталог. Поўны варыянт каталога Coelum Australe Stelliferum быў апублікаваны пасмяротна ў 1763 годзе.

Апроч зорак, Лакайль назіраў таксама туманнасці. Ён апісаў 42 такіх аб’екта, уключыўшы іх у каталог, апублікаваны Французскай акадэміяй навук у 1755 годзе. Каталог уключаў тры тыпы аб’ектаў: ​​туманнасці без зорак, скопішчы зорак з туманнасцямі і зоркі, якія суправаджаюцца туманнасцю. Да аб’ектаў першага класа Лакайль аднёс у тым ліку некалькі шаравых скопішчаў, адкрытых скопішчаў і адну галактыку. Да ліку аб’ектаў трэцяга класа былі аднесены зорка Эта Кіля і Туманнасць Лагуна.

Лакайль завяршыў падзел паўднёвага неба на сузор’і, пачаты галандскімі мараплаўцамі каля 1600; вылучыў 14 новых сузор’яў і даў ім назвы. Лакайль адрозніваўся бескарыслівасцю і бесстароннасцю: ён выкарыстоўваў для новых сузор’яў назвы астранамічных і іншых навуковых прыладаў. Быў ініцыятарам падзелу сузор’я Карабель Арго на тры асобныя сузор’і.

Зноскі

  1. 1 2 Nicolas-Louis de Lacaille // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia, 1968.
  2. Nicolas Louis De la Caille // Biographical Database of Southern African Science — 2002. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Nicolas-Louis de Lacaille // Brockhaus EnzyklopädieF.A. Brockhaus, 1796.
  4. Deutsche Nationalbibliothek Record #119174596 // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
  5. 1 2 Berry A. A Short History of AstronomyLondon: John Murray, 1898.
  6. Витковский В. В. Лакайль, Николя-Луи // Энциклопедический словарьСПб.: Брокгауз — Ефрон, 1896. — Т. XVII. — С. 257–258.
  7. 1 2 3 4 MacTutor History of Mathematics archive — 1995.