Нікаля Сансон
| Нікаля Сансон | |
|---|---|
| Nicolas Sanson | |
| | |
| Дата нараджэння | 20 снежня 1600[1] |
| Месца нараджэння | |
| Дата смерці | 7 ліпеня 1667[1] (66 гадоў) |
| Месца смерці | |
| Грамадзянства | |
| Дзеці | Guillaume Sanson[d][5] і Nicolas Sanson[d] |
| Род дзейнасці | картограф, мастак-ілюстратар навуковых прац, гісторык |
| Навуковая сфера | гісторыя і картаграфія |
Нікаля́ Сансо́н (1600—1667) — французскі гісторык і картограф.
Нарадзіўся 20 снежня 1600 года ў Абвілі. Даваў урокі геаграфіі каралям Францыі Людовіку XIII і Людовіку XIV. Кароль Францыі Людовік XIII прызначыў яго прыдворным картографам і членам дзяржаўнага савета, а калі аднойчы прыехаў у Абвіль, то пажадаў спыніцца ў небагатай хаце Сансона. Актыўную дзейнасць пачаў з 1627 года, склаўшы карту Францыі. Сваю першую карту «Postes de France» апублікаваў у 1632 годзе.
Карты і атласы створаныя ім, выдаваліся з 1654 да 1676 года. Пасля яго смерці 7 ліпеня 1667 года ў Парыжы справа была працягнута яго сынамі (таксама сталымі каралеўскімі картографамі) Гіёмам Сансонам (1633—1703) і Адрыянам (1639—1718) у партнёрстве з іншымі картографамі; старэйшага сына Нікаласа ён страціў у 1648 годзе падчас Фронды.
Картаграфаваў у тым ліку тэрыторыю Украіны і Паўночнай Амерыкі. Стварыў Grande Carte d’Ukraine (Вялікую карту Украіны) на базе ўласных дадзеных і дадзеных карты Гіёма Боплана. У 1692 годзе Хуберт Жаё сабраў карты Сансона ў асобны атлас (Новы Атлас).
-
Карта старажытнага свету з арэаламі пражывання плямёнаў у пачатку эры ў межах Германіі і Еўрапейскай Сарматыі. Амаль што ў сучасных беларускіх межах пазначаны Венеды (VENEDI).
-
Карта Віленскага і Троцкага ваяводстваў
Зноскі
- ↑ а б Nicolas Sanson // Geographicus Rare Antique Maps biographical dictionary of cartographers Праверана 8 красавіка 2025.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #12360978X // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #12360978X // Gemeinsame Normdatei — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ LIBRIS — Каралеўская бібліятэка Швецыі, 2013. Праверана 24 жніўня 2018.
- ↑ Identifiants et Référentiels — ABES, 2011.