Перайсці да зместу

Нікаля Сарказі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нікаля Сарказі
Nicolas Sarkozy
Сцяг23-і прэзідэнт Францыі
6-ы прэзідэнт Пятай рэспублікі
Сцяг
16 мая 2007 — 15 мая 2012
Папярэднік Жак Шырак
Пераемнік Франсуа Аланд
Сцяг65-ы Князь Андоры Сцяг
16 мая 2007 — 15 мая 2012
Сумесна з Жаан Энрык Вівес-і-Сісілья
Папярэднік Жак Шырак
Пераемнік Франсуа Аланд
Сцяг18-ы старшыня Савета Еўрасаюза
1 ліпеня 2008 — 1 студзеня 2009
Папярэднік Янез Янша
Пераемнік Мірэк Тапаланек
Сцяг220-ы міністр унутраных спраў Францыі Сцяг
31 мая 2005 — 26 сакавіка 2007
Кіраўнік урада Дамінік дэ Вільпен
Папярэднік Дамінік дэ Вільпен
Пераемнік Франсуа Баруан
Сцяг Міністр эканомікі Францыі Сцяг
31 сакавіка — 28 лістапада 2004
Кіраўнік урада Жан-П’ер Рафарэн
Папярэднік Франсіс Мер
Пераемнік Эрвэ Гаймар
Сцяг218-ы міністр унутраных спраў Францыі Сцяг
7 мая 2002 — 31 сакавіка 2004
Кіраўнік урада Жан-П’ер Рафарэн
Папярэднік Даніэль Ваян
Пераемнік Дамінік дэ Вільпен

Нараджэнне 28 студзеня 1955(1955-01-28) (71 год)
Парыж, Францыя
Імя пры нараджэнні фр.: Nicolas Paul Stéphane Sarközy de Nagy-Bocsa[1]
Бацька Paul Sarkozy[d]
Маці Andrée Mallah[d]
Жонка 1) Мары-Дамінік Кюльялі (1982—1996)
2) Сесілія Сіганер-Альбеніс (1996—2007)
3) Карла Бруні (з 2008)
Дзеці сыны: П'ер і Жан (ад 1-га шлюбу), Луі (ад 2-га) дачка: Джулія (ад 3-га шлюбу)
Грамадзянства
Веравызнанне каталік
Партыя Саюз за народны рух
Адукацыя
Дзейнасць палітыка[2]
Аўтограф Выява аўтографа
Узнагароды
Кавалер Вялікага Крыжа ордэна Ганаровага легіёна Кавалер ордэна Ганаровага легіёна
Кавалер Вялікага Крыжа ордэна За заслугі, Францыя
Кавалер Вялікага Крыжа ордэна За заслугі, Францыя
Рыцар Вялікага крыжа найшаноўнага ордэна Лазні
Рыцар Вялікага крыжа найшаноўнага ордэна Лазні
Камандор ордэна Леапольда I
Камандор ордэна Леапольда I
Кавалер ордэна Князя Яраслава Мудрага І ступені
Кавалер ордэна Князя Яраслава Мудрага І ступені
Кавалер ордэна Перамогі імя Святога Георгія
Кавалер ордэна Перамогі імя Святога Георгія
Ордэн Славы (Арменія)
Ордэн Славы (Арменія)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нікаля́ Сарказі́ (фр.: Nicolas Sarkozy; нарадзіўся 28 студзеня 1955, Парыж) — французскі дзяржаўны і палітычны дзеяч.

Нікаля́ Поль Стэфа́н Сарказі́ дэ Надзь-Бо́ча (Nicolas Paul Stéphane Sárközy de Nagy-Bócsa) нарадзіўся ў сям’і венгерскага арыстакрата, які эміграваў у Францыю, і францужанкі яўрэйскага паходжання.

У 1978 годзе скончыў юрыдычны факультэт Універсітэта Парыж Х-Нантэр са ступенню магістра прыватнага права. Пасля, там жа, абараніў дыплом па паліталогіі. З 1979 года па 1981 год вучыўся ў парыжскім Інстытуце палітычных даследаванняў Sciences Po.

У 1981 годзе атрымаў прафесійны сертыфікат адваката і да 1987 года займаўся юрыдычнай практыкай у Парыжы.

Палітычная кар’ера

[правіць | правіць зыходнік]

У 1974 годзе Сарказі ўступіў у партыю «Саюз дэмакратаў у падтрымку Рэспублікі», пазней (у 1976 годзе) пераназваную ў «Аб’яднанне ў падтрымку Рэспублікі» (АПР).

У 1977 годзе Нікаля Сарказі стаў членам гарадскога савета ў горадзе Нёі-сюр-Сен, з 1983 года па 2002 год быў мэрам гэтага горада.

У 1988 годзе абраны дэпутатам Нацыянальнай Асамблеі Францыі (пераабіраўся ў 1993, 1995, 1997, 2002 гг.). З ліпеня па верасень 1999 года — член Еўрапейскага парламента.

У 1993—1995 гады — міністр бюджэту і прэс-сакратар ва ўрадзе Эдуара Баладзюра. У 2002—2004 гады — міністр унутраных спраў, у 2004 годзе — міністр эканомікі, фінансаў і прамысловасці ва ўрадзе Жан-П’ера Рафарэна.

У лістападзе 2004 года абраны старшынёй кіруючай партыі «Саюз за народны рух» (СНР). Пакінуў міністэрскія пасады і засяродзіўся на партыйнай працы.

У маі 2005 года Сарказі ўвайшоў ва ўрад Дамініка дэ Вільпена, дзе заняў пасаду міністра ўнутраных спраў. Змагаўся з мігрантамі, якія ладзілі пагромы ў Парыжы, чым дамогся папулярнасці сярод насельніцтва.

14 студзеня 2007 года на агульнанацыянальным з’ездзе СНР Сарказі афіцыйна быў вылучаны кандыдатам у прэзідэнты ад кіруючай партыі. Абраны прэзідэнтам Францыі 6 мая 2007 года, калі набраў у другім туры 53,06% галасоў выбаршчыкаў.

Пасля перамогі на выбарах Сарказі пакінуў пасаду кіраўніка партыі СНД[3][4][5][6].

У перыяд свайго прэзідэнцтва Сарказі змагаўся з наступствамі сусветнага фінансава-эканамічнага крызісу, які пачаўся ў 2008 годзе.

Сумесна з прызначаным ім прэм’ер-міністрам Франсуа Фіёнам ініцыяваў глыбокія структурныя рэформы французскай эканомікі, канстытуцыйную, адміністрацыйную і пенсійную рэформы.

Ініцыяваў падпісанне Лісабонскага дагавора 2007 года, стварэння Саюза для Міжземнамор’я (2008 год), рэінтэграцыі Францыі ў ваенныя структуры НАТА (2009 год), ваеннай аперацыі ў Лівіі (2011 год). Быў пасярэднікам у расійска-грузінскай вайне 2008 года.

У 2012 годзе прайграў прэзідэнцкія выбары Франсуа Аланду[3].

Пасля прэзідэнцтва

[правіць | правіць зыходнік]

У лістападзе 2014 года быў абраны старшынёй партыі «Саюз за народны рух» (у маі 2015 года перайменавана ў «Рэспубліканцы»).

У лістападзе 2016 года пакінуў пасаду старшыні партыі «Рэспубліканцы» дзеля перадвыбарнай кампаніі, але прайграў у першым туры праймерыз і выбыў з прэзідэнцкай гонкі.

Крымінальны пераслед

[правіць | правіць зыходнік]

Нікаля Сарказі абвінавачваўся ў злоўжыванні даверам уладальніцы L'oreal Ліліян Бетанкур пры фінансаванні сваёй перадвыбарнай кампаніі. Расследаванне пачалося ў 2007 годзе, але да 2012 года Сарказі як прэзідэнт валодаў імунітэтам. У кастрычніку 2013 года справа была закрыта за недастатковасцю доказаў.

У 2016 годзе экс-прэзідэнту былі прад’яўлены абвінавачанні ў незаконным фінансаванні яго выбарчай кампаніі падчас прэзідэнцкіх выбараў 2012 года. 30 верасня 2021 года суд Парыжа прысудзіў былога прэзідэнта да года турмы. Адбываў пакаранне Сарказі дома пад электронным наглядам[7].

У сакавіку 2021 года суд прызнаў экс-прэзідэнта вінаватым у тым, што ў 2014 годзе ён спрабаваў падкупіць суддзю Касацыйнага суда Жыльбера Азібера, каб атрымаць інфармацыю пра расследаванне справы аб лівійскім фінансаванні. Пра спробу подкупу даведаліся пры праслухоўванні размоў Сарказі.

У 2025 годзе суд Парыжа прысудзіў былога прэзідэнта да пяці гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай утрымання пад вартай па абвінавачванні ў злачыннай змове па справе аб незаконным фінансаванні яго выбарчай кампаніі 2007 года ўладамі Лівіі[8]. 21 кастрычніка Нікаля Сарказі прыбыў у парыжскую турму Сантэ для адбывання тэрміну зняволення.

Жанаты трэцім шлюбам на спявачцы і мадэлі Карле Бруні. У яго чацвёра дзяцей — трое сыноў і дачка[5].

  • Ордэн Ганаровага легіёна — за ўдзел у перамовах па вызваленні закладнікаў у дзіцячым садзе горада Нёі-сюр-Сен у 1993 годзе, дзе Сарказі ў той час быў мэрам. Пазбаўлены ўзнагароды пасля таго, як яго прысуд па «справе аб праслухоўванні» стаў канчатковым[9].