Нікамед, матэматык

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Сямейства канхоід з агульным цэнтрам

Нікамед (Nικoμήδης, лац.: Nicomedes, III стагоддзе да н.э.) — старажытнагрэчаскі матэматык.

Час жыцця Нікамеда вызначаны, зыходзячы з наступных меркаванняў. З аднаго боку, Нікамед крытыкаваў Эратасфена за прапанаваны гэтым матэматыкам метад падваенні куба. З іншага боку, Апалонію Пергскаму была ўжо вядома канхоіда Нікамеда.

Нікамед займаўся класічнымі матэматычнымі праблемамі — квадратурай круга і падваеннем куба. Для падваення куба ён выкарыстоўваў прыём уставак. Для выканання гэтага прыёму ён пабудаваў спецыяльную механічную крывую — канхоіду, якую апісаў у сачыненні, якое не дайшло да нас. Нікамед вынайшаў і адмысловы механізм для вычэрчвання канхоіды. Пап Александрыйскі піша, што Нікамед, як і Дынастрат, выкарыстоўваў нейкую квадратрысу (магчыма, квадратрысу Гіпія) для знаходжання квадратуры круга.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]