Нікелін (мінерал)
Jump to navigation
Jump to search
Нікелі́н — мінерал класа арсенідаў, арсенід нікелю, NiAs. У складзе нікеліну 43,92 % нікелю і 56,08 % мыш'яку.
Крышталізуецца ў гексаганальнай сінгоніі. Колер крышталёў светлы медна-чырвоны з металічным бляскам. Непразрысты. Цвёрдасць 5,5—6 па шкале Моаса. Шчыльнасць 7,6—7,8 г/см³. Валодае добрай электраправоднасцю. Раствараецца ў азотнай кіслаце.
Вялікія скопішчы нікеліну выкарыстоўваюцца ў якасці нікелевай руды.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 11: Мугір — Паліклініка / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11. — С. 340. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0188-5 (Т. 11).
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Горная энциклопедия. — М.: Советская энциклопедия. Под редакцией Е. А. Козловского. 1984—1991.(руск.)
- Інфармацыя на сайце Кристаллов.net(руск.)
- Інфармацыя на сайце Каталог Минералов.Ru(руск.)
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нікелін (мінерал)
Для гэтага артыкула не запоўнены шаблон-картка {{Мінерал}}. Вы можаце дапамагчы праекту, дадаўшы яго.
|