Нікола Добравіч
Нікола Добравіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 12 лютага 1897[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 11 студзеня 1967[4][2][…] (69 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | Югаславія |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у |
|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Нікола До́бравіч (сербск.: Никола Добровић; 12 лістапада 1897, г. Печ, Аўстра-Венгрыя — 11 студзеня 1967, Бялград, Югаславія) — сербскі архітэктар і горадабудаўнік, прадстаўнік функцыяналізму. Член Сербскай акадэміі навук і мастацтваў (з 1965).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Архітэктурную адукацыю пачаў у 1915 годзе ў Будапешце. У сувязі з падзеямі Першай сусветнай вайны, працягнуў вучобу ў Вышэйшай тэхнічнай школе ў Празе, якую скончыў у 1923 годзе. Да 1934 года працаваў архітэктарам.
Вярнуўся ў Югаславію і пасяліўся ў Дуброўніку. У час Другой сусветнай вайны браў удзел у Нацыянальна-вызваленчым руху ў Югаславіі. З кастрычніка 1944 г. працаваў над аднаўленнем краіны ў якасці кіраўніка дэпартамента архітэктуры федэральнага міністэрства будаўніцтва. У канцы 1945 года — дырэктар Інстытута горадабудаўніцтва Народнай Рэспублікі Сербіі.
У 1946—1967 гадах дырэктар Сербскага горадабудаўнічага інстытута і галоўны архітэктар г. Бялград. З 1948 года прафесар архітэктурнага факультэта Бялградскага ўніверсітэта.
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Аўтар Дома югаслаўскіх студэнтаў у Празе (1932), гасцініцы на востраве Лопуд каля г. Дуброўнік (1936), генеральных планаў гарадоў Бялграда (1947—1950, разам з М. Самборскім), Штып (1952), Херцаг-Нові (1957) і інш.
Зноскі
- ↑ Добрович Никола // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1972. — Т. 8 : Дебитор — Евкалипт. — С. 372. Праверана 14 кастрычніка 2016.
- ↑ а б Tvrtković P. Nikola Dobrović // Dobrović, Nikola // Grove Art Online / J. Turner — [Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2017. — doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T023035
- ↑ а б Добрович Никола // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1972. — Т. 8 : Дебитор — Евкалипт. — С. 372. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Добрович Никола // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1972. — Т. 8 : Дебитор — Евкалипт. — С. 372. Праверана 27 верасня 2015.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Нікола Добравіч
- Нарадзіліся 12 лютага
- Нарадзіліся ў 1897 годзе
- Нарадзіліся ў Печы (Венгрыя)
- Памерлі 11 студзеня
- Памерлі ў 1967 годзе
- Памерлі ў Бялградзе
- Выпускнікі Чэшскага тэхнічнага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Бялградскага ўніверсітэта
- Акадэмікі Сербскай акадэміі навук і мастацтваў
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Нарадзіліся 12 лістапада
- Нарадзіліся ў Транслейтаніі
- Архітэктары Сербіі
- Члены Сербскай акадэміі навук і мастацтваў
- Архітэктары XX стагоддзя
- Горадабудаўнікі