Перайсці да зместу

Нікола Карабаціч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гандбол
Нікола Карабаціч
Nikola Karabatić
Агульная інфармацыя
Мянушка Neo
Нарадзіўся 11 красавіка 1984(1984-04-11) (42 гады)
Грамадзянства
Рост 196 см
Вага 102 кг
Пазіцыя разыгрывальнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Пары Сен-Жэрмен
Нумар 33
Маладзёжныя клубы
1990—1992 Сцяг Францыі Кальмар
1992—2000 Сцяг Францыі То
2000—2002 Сцяг Францыі Манпелье
Клубная кар’ера[* 1]
2000—2005 Манпелье[d]
2005—2009 Кіль[d]
2009—2013 Манпелье[d]
2013 Пэй д’Экс[d]
2013—2015 Барселона
2015—2024 Пары Сен-Жэрмен[d]
Нацыянальная зборная[* 2]
2002— Францыя Францыя 225 (933)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 12 лютага 2017
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ніко́ла Караба́ціч (сербск.: Никола Карабатић, фр.: Nikola Karabatić; нар. 11 красавіка 1984 года, Ніш, Сацыялістычная рэспубліка Сербія, Сацыялістычная Федэратыўная Рэспубліка Югаславія) — французскі гандбаліст, ігрок клуба «Пары Сен-Жэрмен». Двухразовы алімпійскі чэмпіён (2008 і 2012), чатырохразовы чэмпіён свету (2009, 2011, 2015 і 2017) і трохразовы чэмпіён Еўропы (2006, 2010 і 2014) у складзе зборнай Францыі. Двойчы прызнаны найлепшым іграком свету (2007 і 2014).

Нікола Карабаціч нарадзіўся ў Нішы ў сям'і харвата і сербкі. Бацька, Бранка Карабаціч, таксама прафесійны гандбаліст[3][4][5], гуляў за «Жэлезнічар Ніш», дзе пазнаёміўся з будучай жонкай Радмілай[6]. Калі Ніколу было 3 з паловай гады, сям'я пераехала ў Францыю, дзе Бранка атрымаў працу трэнера. У Францыі ў Ніколы нарадзіўся брат Лука[4].

Прафесійная кар'ера Карабаціча пачалася ў 2000 у французскім топ-клубе «Манпелье», з якім ён станавіўся чэмпіёнам у 2002, 2003, 2004, 2005 гадах і пераможцам Лігі чэмпіёнаў у 2003. У 2006, 2007 і 2008 Нікола Карабаціч станавіўся чэмпіёнам Германіі ў складзе «Кіля», з якім таксама перамог у Лізе чэмпіёнаў у 2007 годзе. У 2009 ён вярнуўся ў «Манпелье» і заваяваў яшчэ тры чэмпіёнскія тытулы (2010, 2011, 2012). У лютым — чэрвені 2013 выступаў за «Пэй д'Э», цяпер гуляе ў іспанскай «Барселоне».

У складзе французскай зборнай тройчы станавіўся чэмпіёнам Еўропы (2006, 2010 і 2014), двойчы — чэмпіёнам свету (2009 і 2011) і Алімпійскіх гульняў (2008 і 2012). На ЧЕ-2004 і ЧЕ-2007 уваходзіў у сімвалічную зборную «ўсіх зорак», у 2014 быў прызнаны найкаштоўнейшым іграком чэмпіяната.

Зноскі