Нікола Чыркавіч

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Футбол
Нікола Чыркавіч
Нарадзіўся 4 снежня 1991(1991-12-04) (30 гадоў)
Грамадзянства Flag of Serbia.svg Сербія
Рост 188 см
Вага 78 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сербія Младаст (Лучані)
Нумар 40
Клубная кар’ера[* 1]
2009—2010 Сербія Борац (Чачак) 0 (0)
2010—2015 Сербія Металац (Горні Міланавац) 110 (26)
2015 Беларусь Мінск 0 (0)
2015—2019 Сербія Вождавац (Бялград) 113 (2)
2019—2021 Сербія Чукарычкі (Бялград) 50 (1)
2021—2022 Ізраіль Бней Сахнін 16 (0)
2022 Ізраіль Кафр-Касем 11 (0)
2022— Сербія Младаст (Лучані)
Нацыянальная зборная[* 2]
2016—2017 Сербія Сербія 2 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 27 ліпеня 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 12 лютага 2022

Нікола Чыркавіч (сербск.: Никола Ћирковић; нар. 4 снежня 1991, Прыбай, Сербія) — сербскі футбаліст, абаронца клуба «Младаст» з Лучані.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выхаванец клуба ФАП з роднага горада Прыбай, пазней выступаў за «Борац». З 2010 па 2015 год быў іграком клуба «Металац» (да 2012 года гуляў у сербскай Суперлізе, пасля — у Першай лізе). Па выніках сезона 2014/15 дапамог «Металацу» вярнуцца ў Суперлігу.

6 ліпеня 2015 года падпісаў кантракт з футбольным клубам «Мінск»[1]. Аднак, за сталічны клуб згуляў усяго ў двух матчах Кубка Беларусі, яшчэ тры матчы правёў за дубль, але так і не дэбютаваў у Вышэйшай лізе. 28 жніўня 2015 года кантракт з паўабронцам па ўзаемнай згодзе быў разарваны[2].

У верасні 2015 года вярнуўся ў Сербію, стаўшы іграком клуба мясцовай Суперлігі «Вождавац», дзе гуляў на працягу чатырох гадоў. У ліпені 2019 года перайшоў у «Чукарычкі».

У ліпені 2021 года далучыўся да ізраільскага клуба «Бней Сахнін», а ў лютым 2022 года перайшоў у «Кафр-Касем». У ліпені 2022 года вярнуўся ў Сербію, далучыўшыся да «Младасці».

Міжнародная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

У 2016—2017 гадах правёў два матчы за нацыянальную зборную Сербіі.

Зноскі